Гета для ўлады
Ох, ужо гэтыя казкі ды казачнікі! Якіх толькі прагнозаў мы не чулі ад аналітыкаў апошнім часам! Маўляў, і «пратэсты садзьмуліся», і тое, што «адсутнасць у Беларусі чэмпіянату свету па хакеі развяжа рукі Лукашэнку», і «санкцыі не працуюць», і багата чаго яшчэ. Аднак, каб упэўніцца ў тым, што сёння сітуацыя не прагназуемая, дастаткова выйсці на вуліцу.
Кажуць, «пратэсты садзьмуліся». Аднак возьмем апошні тыдзень, паглядзім, што адбывалася. Ані дня не праходзіла без якой-небудзь акцыі ці падзеі.
У панядзелак настрой тыдня задае Ніна Багінская са сцягам каля Чырвонага касцёла. У аўторак жанчыну асудзілі за «бел-чырвона-белыя штаны», а тры чалавекі абвясцілі галадоўку на знак салідарнасці з Ігарам Лосікам. У сераду, нягледзячы на маразы, маршы ў Мінску правялі Серабранка, Грушаўка, Розачка. У чацвер ад самага ранку людзі выйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі на праспект Незалежнасці, а ўвечары жыхары Брэста, Койданава, Гродна, мінскіх Сухарава і Пушкінскай таксама правялі акцыі салідарнасці.
Пятніца была днём падрыхтоўкі да суботняй маштабнай акцыі салідарнасці з палітвязнямі. Але і ў гэты дзень мы атрымалі дзве знакавыя навіны. Апроч ЧС па хакеі, у Мінску адмянілі і Чэмпіянату свету па сучасным пяцібор’і, што быў запланаваны на 7–13 чэрвеня. Гэты турнір мусіў стаць кваліфікацыйным на Алімпійскія Гульні ў Токіа. Адмену ніяк не пракаментавалі, але тут той выпадак, калі і так усё зразумела. Другая навіна сумная — чалавек выйшаў да Дому Урада ў Мінску і здзейсніў самаспаленне. Ён дагэтуль у бальніцы ў цяжкім стане.
Кажуць, што ў яго была дэпрэсія, што ён нібыта зрабіў гэта «па сямейных абставінах». Але «па сямейных абставінах» ціхенька лезуць у пятлю, а не выходзяць на галоўную плошчу Беларусі з каністрай бензіну. Палітычны складнік тут відавочны.
У суботу — маштабныя акцыі салідарнасці. Па Мінску — ва ўсіх раёнах, ад Курасоўшчыны да Ждановічаў, ад Усходу і аж да Мінскага мора. Людзі, не баючыся рэпрэсій, некалькі разоў выходзілі і ў цэнтр горада, на праспект Незалежнасці.
Падавалася б, нядзеля пасля гэтых акцый павінна была быць спакойнай. Але не! Акцыі — зноў. Гомель, Барысаў, Ратамка, Жодзіна, Навагрудак, Жабінка… Пра Мінск гэтым разам маўчым. І АМАП так «перапрацаваў» у суботу, затрымаўшы 156 пратэстоўцаў, што ў нядзелю здолеў злавіць толькі трох. Некалькі дзясяткаў пратэставых акцый — і толькі тры затрыманых чалавекі!
А ў панядзелак Ніна Багінская зноў стаіць са сцягам ля Чырвонага касцёлу ў Мінску.
І гэта толькі тыя акцыі, якія навідавоку, пра якія мы ведаем.
Тым, хто кажа, што «пратэст садзьмуўся», варта ўзгадаць які-небудзь год, кшталту 2016-га. Зазвычай як было? На адзін год — тры акцыі апазіцыі: Дзень Волі, Чарнобыльскі шлях ды Дзяды. І ўсё. А цяпер на тыдні акцый пратэсту адбываецца больш, чым раней на працягу 12 месяцаў.
У гэтых лакальных акцыях ёсць вельмі непрыемная для ўлады дэталь, якая пакуль яшчэ не вельмі заўважная. Калі ўвосень праз раённыя чаты і тэлеграм-каналы людзі знаёміліся міжсобку, у адным раёне, і праводзілі «раённыя маршы», то цяпер ужо знаёмяцца раёны. Маршы становяцца больш масавымі, бо яны ператвараюцца ў міжраённыя.
Прыкладам, задумала «Спартыўная» ўскласці кветкі да мемарыялу Тарайкоўскаму, свіснула «Пушкарам», тыя дзынькнулі ў тэлеграм «Каскаду». А Маўра і Чыгладзе выстаўляюць «начны дазор»: сочаць, дзе едзе АМАП, дзе высаджваюцца «ціхары», дзе канцэнтруюцца «бусікі». І крычаць «аларм» у выпадку небяспекі. Вынік: АМАП прыязджае туды, дзе пратэстоўцаў ужо няма. Ім і застаецца толькі бегаць па дварах ды скрыгатаць зубамі на бел-чырвона-белыя ўпрыгожванні вокнаў кватэраў.
У што выльецца «міжраённая салідарнасць» у далейшым, калі стане цяплей? Цяжка сказаць, але відавочна, што ўладам нічога добрага чакаць не прыходзіцца. А ў «вельмі далейшым» — гэта і ёсць пабудова той самай «грамадзянскай супольнасці», пра якую ўсе мы марылі.
Прыкладна тое ж тычыцца і тэзісу «санкцыі не працуюць». Днямі адбыліся дзве цікавосткі. Уладальнік «Табакерак» і МТБанка Аляксей Алексін, якога падазраюць у шчыльных сувязях з Лукашэнкам, перадаў свае долі ў кампаніях «Энерга-Оіл» і «Белнафтагаз» дзецям — Дзмітрыю і Віталю. А кампанія Synesis, што трапіла ў трэці пакет санкцый ЕС, працягвае пераназываць даччыныя фірмы. Днямі ТАА «Сінэзіс стыгма» было перайменавана ў ТАА «Стыгма Софт».
Калі «санкцыі не працуюць», дык чаго тады варушацца прыўладныя бізнесоўцы? Асабліва Алексін, які ў санкцыйны спіс (пакуль) не трапіў? А таму і варушыцца, што, па чутках, ён цудам выслізнуў з трэцяга спісу санкцый ЕС, але на падыходзе — чацвёрты спіс. І ці атрымаецца правярнуць лабісцкі фокус у другі раз — невядома.
Грошы, як вядома, любяць цішыню. Мы проста не ведаем, як спрацоўваюць санкцыі ў дачыненні да тых, да каго яны прызначаныя. Але тое, што спрацоўваюць, — бачна па варушэнні, што адбываецца ў гэтых «санкцыйных» колах.
Тым часам уладу чакае і яшчэ адзін сюрпрыз. «Фонд культурнай салідарнасці» распачаў працэдуру выключэння Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза — таго, што праводзіць «Еўрабачанне». Ініцыятыву падтрымала Святлана Ціханоўская, якая паабяцала пагаварыць пра гэта з міністрамі замежных спраў ЕС. Такім чынам, Беларусь могуць пазбавіць і «Еўрабачання».
Але справа не толькі ў гэтым музычным конкурсе для маладых выканаўцаў. ЕВС кіруе сістэмамі абмену тэлевізійнымі праграмамі і аўдыёвізуальным кантэнтам. Калі адтуль выкінуць БТ, прапагандыстам не будзе дзе браць кадры замежных навінаў, каб у чарговы раз расказаць нам, як «Захад загнівае». Альбо яны вымушаныя будуць проста красці візуальны кантэнт з якога-небудзь YouTube, што можа скончыцца мільярднымі позвамі праваўладальнікаў да БТ. Выключэнне БТ з ЕВС — даволі моцны ўдар па сістэме прапаганды.
Мы ўсё баяліся, што рэжым ператворыць краіну ў гета. А насамрэч, у гэтым гета аказаўся сам рэжым — абкладзены з усіх бакоў. І звонку, і знутры.
***
Згодна з папярэджаннем Мініінфармацыі ад 25 сакавіка 2021 года:
Согласно Решению Межведомственной комиссии по безопасности в информационной сфере при совете Безопасности Республики Беларусь (далее — Межведомственная комиссия) от 1 марта 2021 г. содержание вышеуказанных статей целенаправленно способствует формированию источников угроз национальной безопасности, заключающихся в искусственном нагнетании напряженности и противостояния в обществе, между обществом и государством (абзац 5 пункта 29 Концепции национальной безопасности Республики Беларусь, утвержденной Указом Президента Республики Беларусь от 9 ноября 2010 г. NQ575 (далее — Концепция национальной безопасности)), изменении шкалы жизненных ценностей молодого поколения в сторону ослабления патриотизма и традиционных нравственных ценностей (абзац 12 пункта 32 Концепции национальной безопасности), распространении недостоверной или умышленно искаженной информации, способной причинить ущерб национальным интересам Республики Беларусь (абзац 2 пункта 34 Концепции национальной безопасности).
Формируемые источники угроз, в свою очередь, обуславливают возникновение реальных и потенциальных угроз национальной безопасности, к которым относятся посягательство на конституционный строй (абзац 2 пункта 27 Концепции национальной безопасности), дезорганизация системы государственного управления, создание препятствий функционированию государственных институтов (абзац 16 пункта 27 Концепции национальной безопасности), деструктивное информационное воздействие на личность, общество и государственные институты, наносящее ущерб национальным интересам (абзац 20 пункта 27 Концепции национальной безопасности), резкое или масштабное снижение доверия граждан к основным государственным институтам (абзац 27 пункта 27 Концепции национальной безопасности).
Таким образом, вышеизложенные публикации газеты “Новы час” создают предпосылки для воспрепятствования обеспечению эффективного функционирования государственных институтов в интересах общества (абзац 4 пункта 9 Концепции национальной безопасности), реализации конституционных прав граждан на получение, хранение и распространение полной, достоверной и своевременной информации (абзац 2 пункта 14 Концепции национальной безопасности) и эффективному информационному обеспечению государственной политики (абзац 6 пункта 14 Концепции национальной безопасности), то есть могут нанести вред национальным интересам Республики Беларусь в политической (пункт 9 Концепции национальной безопасности) и информационной (пункт 14 Концепции национальной безопасности) сферах.
Межведомственной комиссией сделан вывод о том, что информация, опубликованная в газете “Новы час”№3 от 22.01.2021 и №4 от 29.01.2021), способствует нанесению вреда национальным интересам Республики Беларусь».