«Гэта не першая спроба дыскрэдытацыі». Платформа «Голас» — пра «зліў даных» чат-бота

Тэлеграм-канал «Уцечкі інфармацыі» піша, што «на продаж выстаўлена база даных golosby_bot». Аднак у самім «Голасе» кажуць, што гэта не так.

mqdefault_2.jpg

У допісе канала «Уцечкі інфармацыі» паведамляецца, што «на продаж выстаўлена база даных Telegram-бота golosby_bot (і Viber-бота golos-by), які належыць беларускаму праекту "Голас"». Цытата з апісання робата: «Платформа даказала масавыя фальсіфікацыі на выбарах Прэзідэнта, палічыўшы галасы мільёны беларусаў. У SQL-дампа ўтрымліваюцца тэлефоны тых, хто рэгістраваўся у робата. Усяго 768 418 радкоў».
Аднак у самім «Голасе» нам сказалі, што гэта фейк. «Праверылі — даныя са скрыншота не з нашай базы. Акрамя таго, мы не захоўваем самі тэлефоны — праўда, яны хэшы. То-бок, гэта хлусня».
Са свайго боку адзначым, што некаторыя з тэлефонаў, якія мы выпадковым чынам выбралі са спіса, ёсць у адкрытай базе даных рэсурса Caller.by.
Пазней мы атрымалі афіцыйны каментар платформы «Голас». Калі коратка, то ініцыятыва абвяргае інфармацыю пра ўцечку даных.
«Платформу "Голас" зноў спрабуюць дыскрэдытаваць, гаворыцца ў іх заяве. — Сёння ў інтэрнэце пачалі распаўсюджваць нібыта базу з нумарамі тэлефонаў, зарэгістраваных у "Голасе".
Адказна заяўляем: гэта хлусня.
У базе даных платформы "Голас" не захоўваюцца нумары тэлефонаў карыстальнікаў. Усе нумары тэлефонаў захоўваюцца ў хэшаваным выглядзе (гэта значыць зашыфраваныя), з якога немагчыма даведацца нумар тэлефона. Доступу да нумароў карыстальнікаў не маюць нават распрацоўшчыкі.
Мы звязваем чарговую правакацыю з эфектыўнасцю працы "Голаса", што карыстаецца даверам і беларусаў, і ўсёй міжнароднай супольнасці, якая пасля абвяшчэння галасавання за перамовы па выхадзе з крызісу прыкметна актывізавалася.
Звяртаемся да нашых карыстальнікаў: не давярайце правакацыям. Вашы даныя надзейна абаронены і знаходзяцца ў поўнай бяспецы.
Скрыншот не мае нічога агульнага з базай "Голаса" па наступных прычынах:

  • мы не захоўваем нумары тэлефонаў у адкрытым выглядзе, толькі іх хэш;
  • у базе "Голаса" значна больш уліковых запісаў, чым 760 000. Пра што, мяркуючы па тэксце допіса, не здагадваецца аўтар "зліву". У сістэме "Голас" больш за 1,6 млн. уліковых запісаў.
  • інфармацыя для тэхнічных спецыялістаў: у скрыншоце і ў нібыта "базе" ёсць грубая памылка, якая паказвае падробку: chat_id ва ўсіх запісаў аднолькавы, што ў рэчаіснасці немагчыма — у кожнага карыстальніка гэтыя даныя ўнікальныя.


Гэта не першая спроба дыскрэдытацыі. Аднак ні адзін карыстальнік "Голаса" не быў і не будзе рассакрэчаны: менавіта на бяспецы будуецца праца нашай платформы».
tut.by