У інтэрнэце прадаюць «выгрузку платформы «Голас»
Гэта заўважыла «Еўрарадыё».
![photo_2021_04_02_20_17_39.jpg photo_2021_04_02_20_17_39.jpg](/img/v1/images/photo_2021_04_02_20_17_39.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На адным з форумаў па новых кампутарных тэхналогіях і абароне кампутарных праграм хтосьці выставіў на продаж «выгрузку платформы "Голас”». Але, найхутчэй, тут мы бачым так званы «крафт» — рандомныя нумары тэлефонаў, якія прадаюцца пад выглядам зліву.
Аўтары верагоднай падробкі не ўлічылі, што напраўду на платформе @votebelarus2020 зарэгістравана ўдвая больш карыстальнікаў. Відаць, так доўга прыдумялі гэты жарт, што не заўважылі, як 1 красавіка скончылася.