Гісторыю пішуць пераможцы. Пра кнігу Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы»
У 1991 годзе, калі вырашаўся лёс беларускай незалежнасці, камуністычная большасць у Вярхоўным Савеце і кроку не рабіла без аглядкі на Маскву. Сёння, пасля 20 гадоў незалежнасці, мы так і не навучыліся жыць без Масквы. Нават незалежнасць працягваем лічыць ласкай маскоўскіх бонзаў.
Кніга Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы» ломіць гэтую схему і апісвае нашу найноўшую гісторыю з беларускага гледзішча. Гэта гісторыя «беларускага карнавалу»
ў XX ст. Але мы не заўсёды маем смеласць паглядзець на падзеі 1991 года беларускім позіркам.
Такія тэорыі можна будаваць да бясконцасці. Але ўсё гэта толькі здагадкі. Тым часам тыя, хто звычайна любіць дзяліць пэўныя з’явы ці працэсы на тысячы нюансаў, раптам кажуць пра
адназначнасць: маўляў, самі беларусы былі б не ў стане здабыць незалежнасць.
З трэцяга боку, мы маем рэальны факт — незалежнасць і яе герояў. Сутнасць справы на паверхне: гэта на патрабаванне апазіцыі БНФ 25 жніўня была склікана Сесія Незалежнасці, гэта дэпутаты
ад БНФ дамагліся галасавання аб наданні Дэкларацыі аб суверэнітэце канстутыцыйнай моцы, гэта фракцыя БНФ пераконвала дэпутатаў, якія не маглі ў туалет пайсці без дазволу Крамля, прагаласаваць за
суверэнітэт і забарону камуністычнай партыі.
А з другога боку бачна, як гэтыя спрэчкі, а часам і прыватныя размовы з апанентамі, давалі плён: камуністы пагаджаліся з дэпутатамі БНФ і галасавалі так, «як трэба».
Навумчык прыводзіць у сваёй кнізе бліскучую прамову Зянона Пазняка напярэдадні галасавання 25 жніўня. Лідар БНФ заклікае камуністаў прагаласаваць за незалежнасць, тлумачыць навошта патрэбен
дзяржаўны суверэнітэт і што стане з краінай, калі яго не абвесцяць.
Пасля прамовы Пазняка адзін за другім выступаюць дэпутаты-камуністы Мачуленка, Кулакоў, Жэбрак. Яны прызнаюць Пазнякову рацыю і просяць сваіх калегаў-дэпутатаў падтрымаць
прапанову БНФ і прагаласаваць за назалежнасць.
Да закліку Пазняка схіляецца і спікер Станіслаў Шушкевіч, які яшчэ нядаўна называў незалежнасць жартам. Ён выносіць пытанне аб незалежнасці на галасаванне. А 20.12 Беларусь становіцца незалежнай
дзяржавай.
Бясспрэчна, шанец на абвяшчэнне незалежнасці даў маскоўскі путч.
Але для таго, каб гэты шанец выкарыстаць, патрэбныя эліты ўнутры краіны. Чаго б варты быў гэты маскоўскі імпульс, калі б не было людзей, якія яго своечасова і спрытна выкарысталі?
Вольная Польшча, напрыклад, была абвешчаная на другі дзень пасля вяртання з магдэбургскай турмы Юзафа Пілсудскага. Але палякам у галаву не прыйдзе сцвярджаць, што гэта аўстрыйцы, якія яго
вызвалілі з няволі, сапраўдныя героі польскай незалежнасці.
Планы рэактывацыі Савецкага Саюза былі. Навумчык гэта выдатна даказвае ўспамінамі бліжэйшых паплечнікаў Гарбачова і Ельцына.
У 1991 годзе будучыня Беларусі вырашалася ў Мінску, у зале Вярхоўнага Савета. Гэта выдатна ілюструе яшчэ адзін эпізод, які адбыўся 19 верасня, падчас галасавання ў пытанні дзяржаўнай
сімволікі.
Да прыняцця бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» не хапае некалькіх галасоў. Пазняк звяртаецца да дэпутатакамуніста Міхаіла Жукоўскага, які пару
хвілін да гэтага казаў пра сцяг калабарантаў і катэгарычна адмаўляўся галасаваць за бел-чырвона-белы сцяг.
Адказ Жукоўскага: «Добра. Я прагаласую».
І прагаласаваў. Вынік галасавання: 231 голас, роўна столькі, колькі і трэба. Гісторыю, часам, можна змяніць некалькімі словамі. І менавіта так яе змянялі дэпутаты БНФ.
Але «Дзевяноста першы» — гэта кніга не толькі пра камуністаў і дэпутатаў БНФ у Вярхоўным Савеце. Гэта кніга пра дзясяткі тысяч беларусаў, якія прыйшлі ў беларускі рух
на пачатку 90-х. Без гэтай сілы БНФ быў бы толькі звычайнай абрэвіятурай. Гэта, урэшце, кніга пра тых (і таго), каму гэтая незалежнасць стаяла косткай у горле, але хто сёння карыстаецца ёю
напоўніцу.
Ад 1918 года беларускія эліты дзяліліся на тых, хто бачыў будучыню краіны ў якасці расійскай аўтаноміі, і тых, хто быў за незалежную Беларусь. У 1991 годзе гэты падзел быў усё яшчэ
актуальны.
У 1918 годзе дзеячы БНР не змаглі даць рады, бо ў палітыцы перамагае не той, хто мае рацыю, а той, хто мацнейшы. У 1991 годзе апазіцыя БНФ у Вярхоўным Савеце не толькі мела рацыю, але і
аказалася мацнейшай за камуністычную большасць. Тыповая для Беларусі справа: перамены нашы героі заўсёды заваёўвалі авангардам.
Гісторыю, як вядома, пішуць пераможцы. Са спазненнем на 20 гадоў мы дачакаліся і сваёй гісторыі пра пераможны 1991 год.
Дзмітры Гурневіч, nn.by