Генпланы Валожына і Маладзечна адкарэктуюць згодна з канцэпцыяй кампактнага горада

Генплан Валожына распрацаваны ў 1995 годзе, Маладзечна — у 2003 годзе. Па словах Аляксандра Хіжняка, каб зрабіць будаўніцтва жылля больш танным, будуць ушчыльняць тэрыторыю ва ўсіх беларускіх гарадах.  

Такая інфармацыя была агучана на пасяджэнні Мінскага аблвыканкама, прысвечанага пытанням жыллёвага будаўніцтва, інжынернай і транспартнай інфраструктуры, працы праектных арганізацый і перспектывам горадабудаўнічай палітыкі ў сталічным рэгіёне, паведамляе www.rh.by.

Аляксандр Хіжняк, дырэктар РУП “БелНІІПградабудаўніцтва, сказаў, што Лукашэнка паставіў задачу развіваць гарады не за кошт сельскагаспадарчых зямель. Таму ажыццяўляецца пераход на канцэпцыю кампактнага горада. Гэта значыць, адзначыў ён, што трэба шукаць месцы для забудовы ў гарадах.

—  Вялікія тэрыторыі санітарна-ахоўных зон прамысловых прадпрыемстваў варта аптымізаваць, распрацоўваць праекты і змяншаць планіровачныя абмежаванні для населеных пунктаў. Другі аспект — зона аховы гістарычных аб’ектаў. Граматна распрацаваныя праекты па гісторыка-культурных зонах таксама дазваляюць знайсці дадатковыя тэрыторыі для будаўніцтва жылля, — лічыць Аляксандр Хіжняк.

За кошт гэтага магчыма зрабіць будаўніцтва жылля больш танным.

— Як правіла, гэта тэрыторыі цэнтра гарадоў, забяспечаныя інжынернымі сеткамі. У выніку зніжэння затрат на інфраструктуру можна быць зменшана цана квадратнага метра жылля, — адзначыў Аляксандр Хіжняк.

У Мінскай вобласці з 2008 па 2015 гады з улікам канцэпцыі кампактнага горада перагледжаныя генеральныя планы 21 населенага пункта.