Жыхары вуліцы Лынькова ў Мінску адваявалі свой двор

Удала скончылася грамадзянская акцыя на вуліцы Лынькова, 7: жыхары дома адваявалі ў кампаніі “Парфюм Трэйд” зялёную зону і горку для дзяцей.



zychary_vulicy_lynjkova.jpg

Фота з сайта bchd.info

Коратка нагадаем гісторыю канфлікту. З парушэннем усіх правіл у двары з’яўляецца агароджа, завозяцца будматэрыялы для крамы “Міла”. Народ абурыўся, у шэсць інстанцый былі адпраўлены скаргі.

Перш усё адбывалася, як звычайна: скаргі перакідваліся з інстанцыі ў інстанцыю. Санітарная служба горада, напрыклад, адправіла ліст у архітэктуру, адміністрацыя прэзідэнта — у гарвыканкам. Дэлегацыя з удзелам сябра хрысціянскай дэмакратыі, жыхара дома Віталя Суслава накіравалася ў дзяржбуднагляд.

Мы пацікавіліся ў Віталя пра падрабязнасці іх візіту:

Мы доўга не маглі звязацца з начальнікам інспекцыі Я.У.Жыжалем. У прыёмны дзень мы яго таксама не заспелі, размаўлялі з намеснікам. У супрацоўнікаў інспекцыі трэсліся рукі. Я не зразумеў, чаго яны так баяцца. Гаварылі, што яны — “людзі паднявольныя” і ўсё такое. Што вінаватых трэба шукаць сярод тых, хто незаконна выдзеліў расійскай кампаніі зямлю. Пералом сітуацыі адбыўся, я ўпэўнены, пасля публікацый у прэсе

Пасля вывучэння ўсіх абставін аб’ект пазбавілі рэгістрацыі. Заказчыку далі 8 дзён для вызвалення пляцоўкі. 

Назаўтра намеснік кіраўніка Фрунзенскай адміністрацыі К.А.Алёхін паклікаў усіх зацікаўленых і адказных асоб.

Актывістка Алена Леанідаўна распавяла: “Прадстаўнік “Парфюм Трэйда” паводзіў сябе нахабна, выкручваўся, хлусіў у твар, што ён “забыў” дакументы. Яны робяць што хочуць! 22 верасня спешна абгарадзілі пляцоўку, а дазвол атрымалі 1 кастрычніка. Незразумела, хто ўздумаў выстаўляць гэты пятачок на аўкцыён. Мы папросім, каб яго выкраслілі са спісаў”.

/bchd.info