У Мінску мыюць Кастрычніцкую плошчу — рыхтуюцца да інаўгурацыі Лукашэнкі (фота)

У беларускай сталіцы камунальнікі шчоткамі шаруюць брук перад прэзідэнцкай інаўгурацыяй Аляксандра Лукашэнкі.



bs0511minsk_2.jpg

Цырымонія ўступлення на пасаду пяцікротнага кіраўніка Рэспублікі Беларусь адбудзецца 6 лістапада ў зале ўрачыстых цырымоніяў у Палацы Незалежнасці. З гэтай нагоды шквал працы разгарэўся на Кастрычніцкай плошчы, куды нават прыгналі цыстэрну з вадою. Акрамя працаўнікоў камунальных службаў сёння там было багата і чыноўнікаў, якія, праўда, толькі стаялі ды размаўлялі адзін з адным, час ад часу нешта паказваючы сабе рукамі.

belsat.eu__wp_content_uplo_06c5e3989e054547148578060230eeca.html


belsat.eu__wp_content_uplo_d3aed3e82995b004a88f7c3f22505668.html


belsat.eu__wp_content_uplo_de2af2eafe666d2a5ac8aed0fbf3524c.html


belsat.eu__wp_content_uplo_1b4f46a95727c732cbd290948d1aedb4.html


belsat.eu__wp_content_uplo_d4653f8be0ee360ee217a4984dd1be4e.html


belsat.eu__wp_content_uplo_ebe0dcd288bcf415f51630277d762f9a.html


belsat.eu__wp_content_uplo_10ee294e5cff8c1fb1e9f558963b67c4.html


belsat.eu__wp_content_uplo_b940b203ad6fb45578e8c21410a8f2c3.html


belsat.eu__wp_content_uplo_cacd93ef93487becfc4a36ff5ae7e5c3.html


belsat.eu__wp_content_uplo_9d4dab1087a62f8cfef3eb2986b9252f.html


belsat.eu__wp_content_uplo_8b16e93af747ea93bc003d1cc1451bd7.html

Пасведчанне прэзідэнта кіраўніку дзяржавы будзе ўручана ў прысутнасці больш за тысячу запрошаных гасцей, сярод якіх вышэйшыя службовыя асобы краіны, дэпутаты парламенту, кіраўнікі розных узроўняў ды замежныя госці.

belsat.eu

Фота belsat.eu