Італія адкрывае візавыя цэнтры ў Мінску, Гомелі, Брэсце

Пасольства Італіі ў Мінску аб’явіла пра адкрыццё трох візавых цэнтраў: у Мінску пачне працаваць з 16 лістапада, у Гомеліз 18 лістапада, Брэсце з 20 лістапада.



viza.jpg

sb.by

Сталічны візавы цэнтр размесціцца ў бізнэс-цэнтры "Няміга-Сіці" (вул. Няміга, 40); у Гомелі — на вуліцы Рэчыцкай, 1А; у Брэсце — на вуліцы Гогаля, 82. Цэнтры будуць працаваць з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 16.00 (акрамя дзяржаўных святаў).

З 2 лістапада заяўнікі змогуць забраніраваць час для падачы дакументаў на візу, скарыстаўшыся онлайн-паслугай папярэдняга запісу на сайце it.tlscontact.com або па тэлефонах: MTC +375 (33) 6300420, Велком +375 (29) 6503497.

"Паслугі візавых цэнтраў аказваюцца ў строгай адпаведнасці з патрабаваннямі італьянскага і беларускага заканадаўства. Супрацоўнікі цэнтраў змогуць пракансультаваць наведвальнікаў наконт выдачы віз, прыняць анкеты і консульскі збор, зняць адбіткі пальцаў і сканаваць фатаграфіі. На ўсіх этапах падачы заявы будзе забяспечаны высокі ўзровень бяспекі захоўвання асабістых дадзеных і абарона прыватнасці", — адзначыла прэс-служба пасольства.

Кошт паслугі складзе прыблізна 19 еўра без уліку невялікай камісіі за валютна-абменныя аперацыі, памер якой застанецца нязменным. Аплата паслуг і камісіі будзе ажыццяўляцца толькі ў беларускіх рублях, паведамляе "ЕўраБеларусь".

Візавы аддзел пасольства Італіі ў Мінску працягне прыем заяў на нацыянальныя і шэнгенскія візы.