Гомельскія святары зладзілі паніхіду па ахвярах сталінскіх рэпрэсіяў
Прадстаўнікі шэрагу праваслаўных брацтваў правялі перад гэтым прыборку Навабеліцкіх могілак.
.Як заўважыў сябра Прэабражэнскага брацтва Андрэй Скідан, дата 31 кастрычніка абраная для падобнага мерапрыемства не выпадкова.
Андрэй Скідан распавёў:
— Для гомельскіх вернікаў 31 кастрычніка — знакавая дата, таму што ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада было расстраляна больш за 50 чалавек: святароў, дыяканаў, міранаў-вызнаўцаў веры. Для нас гэтыя даты знакавыя. Таму, прыборка на могілках дае магчымасць ўшанаваць памяць гэтых людзей.
Упершыню Навабеліцкія могілкі сіламі грамадскасці былі прыбраныя ў 1991 годзе. З тых часоў праваслаўныя вернікі і грамадскія арганізацыі штогод, увосень, ладзяць на іх прыборкі.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель