Дзяды ў Віцебску: актывісты БХД навялі парадак на закінутых могілках (фота)

Ужо другі год сябры аргкамітэту па стварэнні Партыі БХД, яго прыхільнікі і сябры ініцыятывы "За якасную медыцыну" прыбіраюць закінутыя могілкі, што знаходзяцца амаль у цэнтры Віцебска — так званыя Кліны.



viciebsk_dedy_050.jpg

Фота bchd.info

Гэтым разам актывісты сабраліся ў Клінах 31 кастрычніка, на Дзяды.

Пахаванняў тут не адбываецца з сярэдзіны мінулага стагоддзя. З двух бакоў —  прыватны сектар, з трэцяга  — гаражы, з чацвёртага — шматпавярховыя дамы. Літаральна за некалькі прыпынкаў грамадскага транспарту — выканкам Кастрычніцкага раёну абласнога цэнтра.

Могілкі пераўтварыліся ў сметнік, у месца “адпачынку” мясцовых выпівох: паўсюль бутэлькі з-пад піва, пластыкавыя стаканчыкі, нейкія іншыя доказы, што жыццё тут “буяе”. 

Усё смецце актывісты прыбралі, склалі ў адно месца, каб спецкамбінату было лягчэй вывезці яго, бо нават абышоўшы прыватны сектар, нідзе не знайшлі кантэйнераў. Лісце згрэблі і сабралі ў мяхі, зрубілі пасохлы бэз, які амаль запаланіў сабой некаторыя пахаванні. Потым запалілі знічкі і памаліліся за душы спачылых, што ляжаць тут.

Восень яшчэ пануе, лісце залатым дажджом асыпае могілкі, мінакі насцярожана праходзяць па сцяжынцы, спяшаюцца па сваіх справах, адзін дае параду смецце вывезці. Добра б было! Але нам гэта не па сілах і не па сродках. Вырашылі, што прыйшоў час нагадаць адказным за стан гарадскіх могілак аб іх абавязках. Вельмі балюча, што горад з велічнай і багатай гісторыяй так абыякава ставіцца да месцаў памяці. Гэта наступны крок нашых клопатаў”, — адзначае каардынатар аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец.


1446320293_kons-grinya-dedy-016.jpg


1446320360_kons-grinya-dedy-027.jpg


1446320301_kons-grinya-dedy-031.jpg


1446320330_kons-grinya-dedy-035.jpg


1446320349_kons-grinya-dedy-046.jpg


1446320331_kons-grinya-dedy-049.jpg


1446320309_kons-grinya-dedy-050.jpg


1446320337_kons-grinya-dedy-063.jpg


1446320328_kons-grinya-dedy-064.jpg

bchd.info