Хронікі рэпрэсій. Па справе «Зельцэра» дагэтуль садзяць, палітвязняў усё больш
З дапамогай інфармацыі праваабаронцаў і незалежных крыніц сабралі інфармацыю пра палітычны пераслед беларусаў за 23 лютага.
Берасцейцу прысудзілі тры гады пазбаўлення волі за каментар па «справе Зельцэра»
На закрытым судовым пасяджэнні Брэсцкі абласны суд вынес прысуд — тры гады пазбаўлення волі — па крымінальнай справе палітзняволенага Данііла Касцюкевіча за каментары па «справе Зельцэра».
20-гадовага хлопца абвінавацілі паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці). Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько.
Данііл быў затрыманы разам з дзесяткамі іншых грамадзян 30 верасня 2021 ў Мінску за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў перастрэлцы супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У Пінску вынесены прысуд 54-гадовай сацыяльнай працаўніцы
Жанне Паўловіч. Яе прызналі вінаватай у абразе Лукашэнкі паводле арт. 368 КК і асудзілі на два гады «хатняй хіміі».
Да прысуду яна знаходзілася на волі, аднак яе затрымлівалі раней на трое сутак
у снежні 2022 году. Справу разглядзела суддзя Яўгенія Мельнік.
Жанчыну прызналі вінаватай у тым, што яна публічна абразіла Лукашэнку ў суполцы «Медыя-Палессе» ў сацсетцы «Аднакласнікі». Доказамі па справе з'яўляліся скрыншоты каментароў, пратаколы агляду кватэры, тэлефона Паўловіч, дадзеныя «Белтэлекаму».
Сілавікі прыйшлі да евангельскіх вернікаў з Мінску — Віталя
і Елізаветы Прынеслік. Прынеслікі з’яўляюцца прыхаджанамі царквы «Новае жыццё».
Мужчыне былі прад’яўлены абвінавачванні ва ўдзеле ў пратэстах. Елізавету
пакінулі на свабодзе праз малалетняе дзіця. Аднак жанчыне абмежавалі права на
выезд з краіны.
Елізавета з'яўляецца вядомай інстаграм-блогеркай, у яе больш за 50 тысяч падпісантаў.
На наступны дзень пасля вяртання
ў Беларусь з-за мяжы была затрымана Аляксандра Каско. 10 лютага ў судзе Ваўкавыскага раёна Мікалай Талашка
арыштаваў яе на 10 сутак паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюд экстрэмісцкіх
матэрыялаў). 20 лютага Аляксандра на волю не выйшла. Што ёй інкрымінавалі цяпер, невядома.
Палітзняволеную Крысціну Чаранкову этапавалі ў гомельскую жаночую калонію
№ 4. Дзяўчыне прысудзілі 2,5 года пазбаўлення волі за
допісы ў Instagram пра міліцыянтаў — Крысціну абвінавацілі ў распальванні іншай
сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК). На судзе Чаранкова патлумачыла, што ў
жніўні 2020 году міліцыя затрымала бацькоў яе мужа, іх білі. Таму яна пачала
нэгатыўна ставіцца да сілавікоў.
7 лютага ў Вярхоўным судзе разглядзелі апеляцыйную скаргу палітзняволенай. У выніку прысуд пакінулі без зменаў, а скаргу без задавальнення.
У Беларусі 13 новых палітвязняў: Віктар Савашэвіч, Аляксандр Сазонаў, Яўген Васілеўскі,
Мікіта Карпенка, Максім Ярашэнка, Канстанцін Ханін, Андрэй Быкаў, Святлана
Бычкоўская, Андрэй Рускіх, Дзмітрый Лагуценка, Васіль Ермакоў, Паўвел Ракоца і Андрэй Шкляр.
Агулам у спісах праваабаронцаў зараз 1450 пралітвязняў. Насамрэч, вядома, іх значна больш.