Хронікі рэпрэсій за 10 снежня

Алеся Бяляцкага сёння, 10 снежня, уганаравалі Нобелеўскай прэміяй міру. Праваабаронца не здолеў асабіста атрымаць узнагароду — ён ужо 17 месяцаў знаходзіцца за кратамі ў межах крымінальнай справы.

Акцыя салідарнасці беларусаў Любліна

Акцыя салідарнасці беларусаў Любліна


У Браславе затрымалі Сяргея Садоўскага, арганізатара музычных фэстаў

Сяргей Садоўскі вядомы ў райцэнтры як арганізатар канцэртаў, музычных імпрэзаў і фестывалю «Жывое неба Браслава», на які з’язджаліся музыкі з усёй Беларусі.

На волю выйшаў палітзняволены актывіст «Стр*ны для жизни»

Актывіст каманды Святланы Ціханоўскай Алег Баразна цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 2.

Алега асудзілі на 2 гады і 3 месяцы паводле ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса («Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту»). Падставай для ўвагі сілавікоў стала менавіта грамадская актыўнасць Алега Баразны, а ягоныя дзеянні ў адносінах да наркотыкаў, за выключэннем выяўленых і вынятых у яго 0,0057 г марыхуаны, не былі даказаныя. Вядома, што сілавікі за імі сачылі з восені 2020 года.

У Бярозе яшчэ адно звальненне, якое звязваюць з падзеямі жніўня 2020 года

Днямі паведамлялася, што ў Бярозе звальняюць настаўніка Мікалая Жуковіча, які адмовіўся весці групу настаўнікаў у Мінск на праўладны мітынг 16 жніўня 2020 года.

А цяпер стала вядома, што звольнена Валянціна Мацяш, майстар вытворчага навучання Белаазёрскага дзяржаўнага каледжа электратэхнікі. Жанчына 35 гадоў працавала, мела шматлікія падзякі, але ж з прыходам новага дырэктара ў лютым гэтага года ёй надавалі заўваг, а потым і вымову. У выніку ў канцы кастрычніка Валянціне не працягнулі кантракт ды звольнілі.

Валянціне Мацяш заставаўся да пенсіі 1 год і 7 месяцаў.

Згодна з беларускім заканадаўствам, працадаўца не можа адмаўляцца працягваць кантракт, калі чалавеку засталося менш за 2 гады да пенсіі. Аднак жа ў гэтага правіла ёсць адно важнае «але»: калі ў работніка няма дысцыплінарных спагнанняў. Так што 35 год бездакорнай працы Валянціны былі перакрэсленыя спагнаннямі апошніх месяцаў.

Вядома, што жанчына збіраецца аспрэчваць сваё звальненне ў судзе, паколькі лічыць, што спагнанні былі накладзеныя па надуманых прычынах.

Беларусы Любліна правялі акцыю салідарнасці

10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.


Беларусы Любліна выйшлі, каб нагадаць пра важнасць правоў чалавека і падтрымаць палітзняволеных праваабаронцаў.

«Надышла нашая чарга абараніць тых, хто дзесяцігоддзямі змагаўся за правы чалавека ў Беларусі. У сітуацыі, калі самыя выбітныя праваабаронцы краіны знаходзяцца за кратамі, мы мусім стаць іх голасам. Мы мусім распавядаць пра парушэнні, падтрымліваць палітвязняў, распавядаць іх гісторыі і працягваць іх справу», — заяўляюць беларусы.

Сёння ў Кракаве на цэнтральнай плошчы падчас беларуска-ўкраінскай акцыі выступілі ў падтрымку Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

photo_2022_12_10_21_32_54.jpg

«Мы ганарымся выбітным суайчыннікам і жадаем яму і ўсім палітвязням хутчэй апынуцца на волі. Жыве Беларусь! Свабоду Алесю Бяляцкаму! Свабоду Вясне! Свабоду ўсім палітвязням!» — кажуць беларусы Кракава.