Хронікі рэпрэсій за 16 студзеня

Турэмны рэжым для анкахворага палітвязня, 4 гады зняволення за «лайк», суд над бацькам траіх непаўнагадовых дзяцей.

hroniki_represij2_logo.png_logo_1_logo_1_logo_1_logo_1_logo_1_logo_1_logo_1.webp

Палітзняволенага Рыгора Кастусёва перавялі на турэмны рэжым

Пра гэта ў Facebook напісаў зяць старшыні партыі БНФ Дзмітрый Антончык.

961ac217_8582_4fb3_b979_22b0584ef2e2.jpg

«Паседжанне праходзіла па відэасувязі. Куды і калі пераводзяць пакуль не вядома», — напісаў ён.

Па інфармацыі праваабаронцаў, адпаведнае рашэнне ў судзе Івацэвіцкага раёна 15 студзеня прыняў суддзя Сяргей Кухацкавальц.

Кастусёва асудзілі да 10 гадоў калоніі. У зняволенні ў Рыгора абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

Паставіў «Клас» у «Аднакласніках»: жыхара Баранавіч асудзілі за паклёп на Лукашэнку

Суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч 15 снежня вынес прысуд 39-гадоваму станочніку мэблевай фабрыкі «Лагуна» Яўгену Пашукевічу.

adbe9870_c916_4589_b498_35a3e04b2cca.jpg

Мужчыну абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 КК. Справу разглядала суддзя Іна Паўлоўская.

Калі казаць папросту, то Яўген паставіў адзнаку «Клас» пасту, дзе быў намаляваны Лукашэнка. Пазней мужчына прадаў той планшэт на запчасткі. На думку суда, гэты пост не адпавядае рэчаіснасці, істотна прыніжае гонар і годнасць асобы, а таксама дыскрэдытуе Лукашэнку ў вачах грамадскасці.

Суд прызначыў Пашукевічу пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання яго ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 4 гады.

У Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе асудзілі бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей

Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае выносіць прысуды грамадзянам, якія прымалі ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту восенню 2020 года. Так, 29 снежня 2023 года за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (ч. арт. 342 КК) быў асуджаны дырэктар па аўдыту вядомай сталічнай кампаніі B1 Іван Станкевіч.

85ecee57_1da9_4216_8e7f_a940f37f837b.jpg

Бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей (2013, 2016 і 2019 гадоў нараджэння) затрымалі напрыканцы кастрычніка і да суда змясцілі пад варту.

Суддзя Юлія Крэпская прызначыла Івану 2,5 года «хатняй хіміі».

46-гадовага палітвязня судзяць паводле шасці артыкулаў

У Гродзенскім абласным судзе працягваюць судзіць 46-гадовага палітвязняКірыла Крошкіна. Справу разглядае суддзя Юрый Казакевіч. Яго абвінавачваюць адразу паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
• ч. 1 арт. 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы»);
• ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»);
• арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»);
• ч. 2 арт. 361-2 («Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»);
• ч. 1 арт. 368 («Абраза Лукашэнкі»);
• ч. 3 арт. 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы»).
Вядома, што яго затрымалі першага траўня 2023 году. Першапачаткова яму ставілі ў віну толькі арт. 130 Крымінальнага кодэксу. Крошкін унесены ў «Спіс тэрарыстаў».

Судзяць айцішніка з EPAM — меркавана, за данаты

15 студзеня ў Гродзенскім абласным судзе Валерый Раманоўскіпачаў разглядаць справу 41-гадовага Паўла Каберды. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-2 (

«

Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці

»

).

4aa5474f_dc86_4f46_87c8_21c33f4cdafe.jpg

Да затрымання Павел працаваў у EPAM, займаў кіруючую пасаду. Закончыў магістратуру фізфаку БДУ у 2006 годзе. У траўні 2020 году дапамагаў беларускім настаўнікам з сістэмай дыстанцыйнай адукацыі, праект ён зладзіў у камандзе іншых супрацоўнікаў IT. Вядома, што ў яго ёсць дзіцёнак. Меркавана быў затрыманы за данаты.

Яшчэ адзін суд за ўдзел у пратэсным маршы 2020 года завяршыўся ў Мінску

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 27 снежня вынесены прысуд дырэктару прыватнага прадпрыемства Дзмітрыю Чухнову, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядаў суддзя Андрэй Млечка.

Па матэрыялах абвінавачання, Чухноў прыняў актыўны ўдзел у маршы пратэсту ў Мінску восенню 2020 года. Дзмітрыя апазналі па фотаздымках, размешчаных у інтэрнэце і затрымалі ў кастрычніку 2023 года.

Суд пастанавіў прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 2 гады і 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а арышт, накладзены на кватэру і маёмасць абвінавачанага, адмяніць.

Сілавікі затрымалі жыхара Баранавічаў з-за каментароў у чатах — раней яго судзілі за паведамленне пад пастом

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Віталя Коршуна. На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што «заклікаў учыняць гвалт над супрацоўнікамі АМАПа, проста на эмоцыях». Перад камерай ён стаіць у кайданках, піша «Медыязона».

У верасні 2021 года суд ужо адпраўляў Віталя пад арышт на два месяцы з-за паведамлення пад пастом пра вайскоўца.

6f3ad799_9726_485f_a936_f0e99fd1c1c4.jpg