Мітрапаліт Веніямін уручыў Ордэн аднаму з кіраўнікоў гвалтоўнага падаўлення масавых пратэстаў у Беларусі
Імаверна, «за асаблівыя заслугі» Аляксандр Барсукоў атрымаў Ордэн Св. Анастасіі Узарэшыцельніцы. Гэтая святая таемна наведвала арыштаваных хрысціян у рымскіх турмах і дапамагала ім.

Імаверна, «за асаблівыя заслугі» Барсукоў атрымаў Ордэн Св. Анастасіі Узарэшыцельніцы.
Генерал Аляксандр Барсукоў з'яўляецца адным з галоўных кіраўнікоў гвалтоўнага падаўлення масавых пратэстаў у Беларусі ў 2020 г. Менавіта гэты міліцыянер увечары 13 жніўня 2020 г. сказаў, што «никаких издевательств не было».
Міліцэйскі чыноўнік знаходзіцца ў Чорным Спісе ЕС, пад санкцыямі Вялікабрытаніі, Канады, Швейцарыі і ЗША.
Знаходзіўся пад санкцыямі таксама з 2012 па 2016 гг. за «кіраванне дзеяннямі міліцыі супраць вулічных пратэстоўцаў і адказнасць за рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў».
Св. Анастасія Узарэшыцельніца, ці св. Анастасія з Далмацыі, з'яўляецца пакутніцай IV ст.
Глядзіце таксама

Яна таемна наведвала арыштаваных хрысціян у рымскіх турмах і дапамагала ім.
За гэту дзейнасць яе таксама арыштавалі і пасля катаванняў спалілі.
Сайт БПЦ выклаў фотарэпартаж з падзеі, аднак у тэкставай версіі змаўчаў пра прозвішчы і ўзнагароды, якія былі ўручаны.
Крыніца:«Хрысціянская Візія»