Хронікі рэпрэсій за 2 ліпеня: На волю могуць выпусціць цяжкахворых палітвязняў

У горацкай калоніі праваабаронцу Алеся Бяляцкага пазбавілі перадач, і нават не перадаюць лекі. Леанід Судаленка просіць Макрона паспрыяць вызваленню Бяляцгага. Анархіст-палітвязень Ігар Аліневіч трапіў у шпіталь у Калядзічах. Сяргей Ціханоўскі за кратамі моцна схуднеў, паведамляюць праваабаронцы.

hroniki_represij2_logo.png_logo_1.webp

Лукашэнка: Некаторыя цяжкахворыя могуць выйсці на волю

У выступе з нагоды ўрачыстасцяў, прысвечаных 3 ліпеня, Лукашэнка нечакана заявіў, што неўзабаве вызваліць частку палітвязняў. Але гаворка ідзе найперш пра людзей, якія маюць цяжкія хваробы, перадусім анкалагічныя.

«Не здзіўляйцеся, калі праз некалькі дзён на волю выйдуць вельмі цяжкахворыя, як пішуць, нашы, якія не паспелі збегчы і знаходзяцца ў месцах на такіх аддаленых, якія ламалі і разбуралі краіну ў 2020 годзе. Але гэта, сапраўды, цяжкахворыя. У асноўным, з ракавымі захворваннямі», — заявіў Лукашэнка.


Глядзіце таксама

Хто з беларускіх палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі?

Па даных на пачатак траўня, праваабаронцам вядома не менш чым пра 254 палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх:

• 91 чалавек ў цяжкім стане здароўя;

• 65 сталых чалавек, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем);

• 40 шматдзетных маці і бацькоў;

• 23 маладзёна, якія былі затрыманыя непаўнагадовымі;

• 16 чалавек з інваліднасцю;

• 10 чалавек з ментальнымі разладамі;

• Вядома пра як мінімум 5 сямей, дзе абодва бацькі знаходзяцца за кратамі.

Самы старэйшы з палітвязняў — 76-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёву, які быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі за абразу Лукашэнкі.

Ігар Аліневіч трапіў у шпіталь у Калядзічах


Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

Як стала вядома «Краіна для жыцця», ужо тыдзень Ігар знаходзіцца не ў турме ў Жодзіне, а ў шпіталі ў Калядзічах. Падрабязнасці пакуль не вядомыя.

Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.

Сяргей Ціханоўскі за кратамі моцна схуднеў

Алеся Буневіч, дырэктарка віленскай крамы А2.print, якая адсядзела ў Беларусі за дапамогу ў эвакуацыі людзей з краіны, расказала, як сустрэла на этапе Сяргея Ціханоўскага, піша «Наша Ніва».

«Я праходзіла міма яго ў прыбіральню. Мусіла нешта яму сказаць, і не знайшла нічога лепшага, як «Прывітанне ад экстрэмістаў Маладзечна!» Проста дурніца, як можна было такое ляпнуць?! Вяртаюся, і ён запытвае, па якой я справе праходжу. А я яшчэ не адвыкла ад свайго артыкула па тэрарызме, дык і кажу яму, такая дзяўчынка ў акулярчыках і з коскамі — тэрарызм!» — кажа Буневіч.

Паводле яе слоў, Сяргей моцна змяніўся ў зняволенні, яго цяжка пазнаць.

«Ён быў схуднелы, змарнелы тварам, меў зямлісты колер твару. Каб не голас і размова пра грошы за канапай, я б яго, напэўна, не пазнала. Гэта быў дзень яго народзінаў, 18 жніўня, яго этапавалі ў крытую турму ў Жодзіна. Для мяне гэтая сустрэча была класным знакам, што ўсё будзе добра. Сяргей вельмі баявы, хаця і глядзець на яго было балюча, але ўнутраная моц адчувалася ў размове з канваірамі, якую я трохі чула. Ён не апускае рукі», — кажа Алеся.

Сяргей Ціханоўскі ў снежні 2021-га быў асуджаны на 18 гадоў калоніі. Пазней да яго тэрміну дадалі яшчэ паўтара года — за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі». Сям'я не атрымлівае ад яго ніякіх звестак. 

За перадачы ў СІЗА і дапамогу зняволеным судзяць жыхарку Брэста

Брэсцкі абласны суд другога ліпеня пачынае разгляд крымінальнай справы палітзняволенай Ірыны Бандарэнкі, якую абвінавачваюць па двух частках арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу разглядае суддзя Дзмітрый Куроўскі.

Паводле інфармацыі “Берасцейскай вясны”, Ірына Бандарэнка працяглы час рабіла невялікія грашовыя пераводы зняволеным, а таксама насіла перадачы ў СІЗА-7 Брэста. Праз гэта да яе ўжо доўгі час была асаблівая ўвага сілавікоў, жанчыну неаднаразова затрымлівалі (напрыклад, у сакавіку і лістападзе 2023 года). 

А ў канцы красавіка 2024 года Ірыну змясцілі пад варту да суда.

За падзеі 2020-га году затрымалі прадпрымальніка

2024_07_02_zatrymanne_pradprymalnik.jpg

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што мужчына ўдзельнічаў у паслявыбачырх акцыях пратэсту, напісаў на сцяне «Жыве Беларусь», а таксама даслаў ініцыятыве «Чорная кніга Беларусі» інфармацыю пра сваіх былых калег з дзяржпрацы.

У Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі блог у LiveJournal


za_svoj_horad.jpg

Гаворка пра акаўнт «За свой город». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Пінскага раёну 27 чэрвеня.

Адзначым, што гэты блог належыць брэсцкаму аддзяленню БСДП і апошні матэрыял у ім быў апублікаваны напрыканцы 2021-га году. 

Глядзіце таксама

Праваабаронца Леанід Судаленка заклікаў прэзідэнта Францыі да дыялогу з беларускім рэжымам — каб вызваліць Алеся Бяляцкага


ales_bjaljacki_4.jpg

У сваім звароце праваабаронца «Вясны» нагадаў пра лёс Бяляцкага, якога трымаюць у вязніцы з 2021 году, а таксама пра яшчэ амаль 1500 беларусаў, з якімі рэжым Лукашэнкі паквітаўся за іх палітычную пазіцыю. Судаленка параўнаў іх лёсы з лёсамі пяці ўкраінцаў, якіх у мінулым месяцы ўдалося вызваліць з беларускіх турмаў. 

Былы беларускі палітзняволены мяркуе, што гэта было зроблена дзякуючы перамовам прэзідэнта Украіны і заклікае прэзідэнта Францыі ўзяць прыклад з яго.

«Заклікаю Вас выкарыстаць свой палітычны аўтарытэт на міжнароднай арэне, уступіўшы ў дыялог з недэмакратычным урадам Беларусі ў пытанні вызвалення з турмы праваабаронцы і Нобэлеўскага лаўрэата прэміі міра Алеся Бяляцкага», — напісаў Судаленка у звароце да Эманюэля Макрона.

На думку праваабаронцы, вызваленне Бяляцкага можа пакласці пачатак вызваленню ўсіх палітвязняў у Беларусі, піша