ICAO працягнула тэрмін расследаваннея інцыдэнту з самалётам Ryanair

Савет ICAO прыняў рашэнне працягнуць расследаванне інцыдэнту з самалётам Ryanair, які здзяйсняў рэйс з Афін у Вільню і ў маі мінулага года вымушана сеў у аэрапорце Мінска, дзе былі затрыманыя яго пасажыры Раман Пратасевіч і Соф'я Сапега.

ikao.png

Як адзначаецца ў паведамленні па выніках пасяджэння савета арганізацыі, у абмеркаванні справаздачы прымалі краіны, якія не ўваходзяць у яго, але маюць асаблівую зацікаўленасць у выніках расследавання: Беларусь, Літва, Польшча і Ірландыя.

Падчас абмеркавання дакладу пра інцыдэнт былі адзначаныя прабелы ў інфармацыі, прадстаўленай Беларусь, а таксама неадпаведнасці ў рэканструкцыі падзей. Было падкрэслена, што пагроза выбуху бомбы на борце самалёта была загадзя ілжывай. Савет нагадаў, што паведамленне ілжывай інфармацыі аб пагрозе бяспекі паветранага судна з'яўляецца правапарушэннем.

«У святле некаторай новай інфармацыі, якая тычыцца падзей і графіка інцыдэнту FR4978 (тут магчыма, маюцца на ўвазе снежаньскія паказанні дыспетчара Алега Галегава, які з'ехаў у Польшчу, — НЧ), Савет даручыў групе па расследаванні працягнуць сваю працу з мэтай устанаўлення адсутных фактаў, у тым ліку ў сувязі з адпаведнымі бягучымі крымінальнымі і іншымі расследаваннямі», — адзначаецца ў паведамленні арганізацыі.

Савет заклікаў удзельнікаў арганізацыі працягваць супрацоўніцтва з ICAO. Кіраўніку Савета даручана адправіць выніковы даклад генеральнаму сакратару ААН.

Нагадаем, справаздача быў разаслана краінам — удзельніцам ICAO ў сярэдзіне студзеня. Пасля яе публікацыі ў ЗША былі вылучаныя абвінавачванні ў дачыненні да чатырох беларускіх службовых асоб. Аляксандр Лукашэнка, у сваю чаргу, заявіў, што даклад даказвае невінаватасць беларускага боку, і ICAO зараз застаецца толькі спусціць справу на тармазах, а Беларусь будзе дамагацца ў судах кампенсацыі за санкцыі.

Паводле reform.by.