Літва лічыць паветраную прастору Беларусі небяспечнай для грамадзянскай авіяцыі

Паветраная прастора Беларусі з'яўляецца небяспечнай для палётаў грамадзянскай авіяцыі, заявіў міністр камунікацый і транспарту Літвы Марус Скуодзіс.

image_2021_06_23t16_39_42_943z_1_1.png


«Цалкам відавочна, што беларуская паветраная прастора небяспечная для палётаў грамадзянскай авіяцыі, бо яна кіруецца без адпаведнасці мірным грамадзянскім прынцыпам Чыкагскай канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі», — сказаў Скуодзіс, перадае АФН.

Літва, паводле слоў кіраўніка ведамства, вітае рашэнне Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) у святле атрымання новых дадзеных працягнуць расследаванне інцыдэнту з паветраным суднам ірландскай авіякампаніі Ryanair, якое ляцела 23 траўня 2021 года з Афін у Вільню і было прымусова пасаджанае ў Мінску.