У Мінску затрыманы Раман Пратасевіч. Беларускія ўлады ўнеслі яго ў спіс тэрарыстаў

Гэта здарылася 23 траўня. Рэйс Афіны-Вільня здзейсніў тэрміновую пасадку ў аэрапорце Мінск-2. На борце знаходзіўся блогер Раман Пратасевіч, ён затрыманы.





24 траўня пачнецца нефармальны саміт ЕС. Тэма Пратасевіча і сітуацыя з рэйсам Ryanair можа стаць цэнтральнай для абмеркавання.

22:22 Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа паведаміў на брыфінгу ў Вільні, што апрача Рамана Пратасевіча з Мінску не вылецела яго сяброўка.

22:10 Літоўская паліцыя пачала расследаванне «ў сувязі з захопам самалёта».

22:02 Старшыня АБСЕ заклікала да вызвалення Пратасевіча, сітуацыя з рэйсам Ryanair будзе абмеркаваная на саміце ЕС

У 21:40 паведамілі: згодна з дадзенымі радара борт прызямліўся ў Вільні.

21:44 Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) лічыць, што інцыдэнт з самалётам Ryanair, які здзейсніў сёння прымусовую пасадку ў Мінску, можа парушаць Чыкагскую канвенцыю. 

21:24. Кіраўнік МЗС Германіі: Інцыдэнт з экстранай пасадкай у Мінску самалёта кампаніі Ryanair з'яўляецца абуральным умяшаннем у грамадзянскія авіязносіны ў Еўропе і не можа застацца без адказу з боку ЕС. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у нядзелю заяве кіраўніка МЗС ФРГ Хайка Мааса, перадае «Наша Ніва».

«Той факт, што самалёт, які курсіруе паміж двума дзяржавамі ЕС, быў вымушаны здзейсніць прамежкавую пасадку на падставе пагрозы мініравання, з’яўляецца абуральным умяшаннем у грамадзянскія авіязносіны ў Еўропе. Мы вельмі занепакоеныя паведамленнямі аб тым,што такім чынам быў праведзены арышт журналіста Рамана Пратасевіча», — заявіў міністр.

«Такі акт не можа застацца без сур'ёзных наступстваў з боку Еўрапейскага Саюза», — падкрэсліў Маас, адзначыўшы, што ўлады ФРГ знаходзяцца ў цесным кантакце з партнёрамі ў ЕС.

«Нефармальная Еўрапейская рада, што мае адбыцца (пасяджэнне пройдзе 24-25 траўня), павінна будзе абмеркаваць інцыдэнт», — паведаміў ён. «У любым выпадку Беларусь павінна неадкладна забяспечыць бяспеку, недатыкальнасць і свабоду ўсім пасажырам і вызваліць Рамана Пратасевіча», — адзначыў Маас.21:14 У NATO заявілі, што прымусовая пасадка рэйса Ryanair у Мінску з’яўляецца «сур’ёзным і небяспечным інцыдэнтам», які патрабуе міжнароднага расследавання.

У 20:49 з'явіліся паведамленні, што борт нарэшце вылецеў з аэрапорту «Мінск» у бок Вільні.

20:52 Міністр замежных спраў ВялікабрытанііДамінік Рааб папярэдзіў улады Беларусі пра «сур'ёзныя наступствы» інцыдэнту з рэйсам Ryanair. Рааб напісаў у Твітары: «Злучанае Каралеўства ўстрывожана паведамленнямі аб арышце журналіста Рамана Пратасевіча і акалічнасцях, якія прывялі да таго, што самалёт, на борце якога ён ляцеў, быў вымушаны прызямліцца ў Мінску. Мы каардынуем свае дзеянні з нашымі саюзнікамі. Гэты абсурдны ўчынак Лукашэнкі будзе мець сур’ёзныя наступствы», перадае Свабода.

20:34 Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі назваў падзеі з рэйсам Ryanair «захопам пасажырскага самалёта» і «актам дзяржаўнага тэрарызму» Тэлеграм-канал, які ў Беларусі нельга называць, перадае, што Маравецкі ініцыюе забарону для беларускіх авіякампаній (чытай — Belavia) лётаць над тэрыторыяй Еўрасаюза.

МЗС Грэцыі, адкуль выляцеў рэйс, назвала інцыдэнт з лайнерам Ryanair «выкраданнем людзей»

20:11 У прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск пацвердзілі, што пра пагрозу на борце экіпажу Ryanair паведаміла «Белаэранавігацыя», перадае Свабода.

19:40 Ryanair: пра пагрозу на борце Ryanair паведамілі дыспетчары з Беларусі.

Расійская «Новая газета» накіравала запыт у кампанію Ryanair з просьбай пракаментаваць сітуацыю.

У адказе кампаніі гаворыцца, што пра пагрозу на борце Ryanair паведамілі дыспетчары з Беларусі, яны ж далі ўказанне перанакіраваць самалёт у аэрапорт Мінска, заявілі «Новай» у авіякампаніі.

Тэлеграм-канал «Пул першага» пакуль не выдаліў паведамленне аб тым, што каманду прыняць самалёт у Мінску аддаў асабіста Аляксандр Лукашэнка.

opera_snimok_2021_05_23_193954_t.me.png

19:30 Старшыня Еўрапейскай народнай партыі, былы кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск назваў сённяшнія падзеі з бортам Ryanair над Беларуусю актам дзяржаўнага тэрарызму.


19:07
З'явілася фота, як затрымлівалі Рамана Пратасевіча. Момант зафіксавалі пасажыры самалёта.


553637acc630c3ba7a1323afd5801471.jpg


МіГ-29, падняты для суправаджэння самалёта Ryanair, вярнуўся ў Баранавічы, паведамляе Мінабароны.
«Дзяжурны экіпаж атрымаў задачу ажыццяўляць кантроль і, у выпадку неабходнасці, аказаць дапамогу грамадзянскаму судну ажыццявіць бяспечную пасадку на аэрадром Мінск-2. Пасля таго, як грамадзянскае судна ажыццявіла пасадку, дзяжурны экіпаж, выканаўшы задачу, ажыццявіў пасадку на аэрадроме базавання», — гаворыцца ў паведамленні.
Раней. Самалет Ryanair здзейсніў экстранную пасадку ў аэрапорце Мінска: пілоты падалі сігнал бедства пасля паведамлення аб мінаванні борта. Выбухоўкі знойдзена не было.
Раман Пратасевіч — блогер, які быў унесены беларускімі ўладамі ў спіс тэрарыстаў. Раней КДБ накіроўвала ўладам Польшчы запыт на яго экстрадыцыю.

photo_2021_05_23_15_28_17.jpg


Раман паведаміў, што ў аэрапорце Афін заўважыў нездаровую цікавасць з боку рускамоўнага мужчыны сярэдніх гадоў, падцягнутага, з лысінай. У адной майцы, тканкавых светлых штанах і з скураным чамаданчыкам. Мужчына спрабаваў зняць на камеру дакументы Рамана, затым павярнуўся і сышоў, хоць быў наступным у чарзе на праверку дакументаў.
Літоўская пасажырка рэйсу Ryanair паведаміла выданню Delfi, што на борце ўзнік канфлікт паміж чальцамі экіпажу і пасажырам. Магчыма, гэта быў той самы падазроны мужчына, які сачыў за Раманам Пратасевічам у аэрапорце Афінаў.
Па даручэнні Лукашэнкі для суправаджэння пасажырскага самалёта ў неба быў узняты знішчальнік.
МіГ-29 чакае, пакуль завершацца неабходныя праверачныя мерапрыемствы, каб суправадзіць самалёт да мяжы з Літвой. 
123 пасажыры самалёта ўсё яшчэ знаходзяцца ў транзітнай зоне, дзе іх даглядае служба авіяцыйнай бяспекі, паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ начальнік змены аэрапорта Максім Кіякоў.
«Адпаведна, пасля праходжання гэтых усіх працэдур і дагляду багажу камандзірам будзе прынята рашэнне аб вылеце», — сказаў ён.
Рэйс сеў у мінскім аэрапорце ў 10:22.
Тым часам вядомыя актывісты, асобы, палітыкі выказаліся аб сітуацыі. Затрыманне Пратасевіча пракаментавала беларускі лідар Святлана Ціханоўская, кіраўнік фонда BYSOL Аляксей Лявончык, палітык Павел Латушка, каманда расійскага палітыка Аляксея Навальнага, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Беларусы патрабуюць выключыць Беларусь з ІСАО.
Новыя падрабязнасці перахопу борта, на якім быў Раман Пратасевіч, апублікаваў тэлеграм-канал Антона Матолькі са спасылкай на аднаго з мінскіх пілотаў. Сігнал бедства, згодна з відэазапісам, быў пададзены ўжо пасля таго, як самалет развярнуўся ў бок Мінска. Гэта адпавядае пратаколу дзеянняў пілотаў пры перахопе ваенным УС.

Відавочцы паведамілі падрабязнасці:
«Было шмат чутак. Пасля раптоўнага манэўру самалёта адзін хлопец пачаў панікаваць, схапіўся за галаву. Толькі тады мы зразумелі, чаму. Ніякага канфлікту не было, да тых паваротаў самалёта не было ніякіх скандалаў, ніхто ні з кім не сварыўся. Толькі калі хлопец даведаўся, што мы ідзем на пасадку, ён засмуціўся. Нас усіх па чатыры вывелі, сабакі абнюхалі ўсе нашы рэчы. Таго хлопца адвялі ў бок, яго рэчы і вытраслі на ўзлётную паласу. Мы спыталіся ў яго, што адбываецца. Ён сказаў, хто ён такі, і дадаў: "Тут мяне чакае смяротнае пакаранне“. Ён быў ужо спакайнейшы, але дрыжаў. Побач з ім увесь час стаяў афіцэр, і неўзабаве вайскоўцы яго проста вывелі».