У Мінску экстранна прызямліўся самалёт Ryanair
Пілоты далі сігнал бедства.

У Мінску прызямліўся самалёт Ryanair, які выконваў рэйс з Афінаў у Вільню. Пакуль невядома, з чым звязаны такі манеўр самалёту.
Паведамляюць, што над Беларуссю пілоты далі сігнал бедства. Cамалёт сваім ходам даехаў да тэрмінала, таму верагодна, што праблема хутчэй за ўсё не тэхнічная.
Інфармацыя ад падпісчыкаў тэлеграм-канала Антона Матолькі: «Па MSQ: перадалі інфармацыю пра пагрозу бомбы на борце. Ідзе эвакуацыя».
Тым часам каля аэрапорта ўтварылася сапраўдная чарга са спецтэхнікі.