Святлана Ціханоўская пракаментавала захоп Рамана Пратаcевіча на борце Ryanair
Палітык пракаментавала ў сваім тг-канале сітуацыю з Раманам Пратасевічам.

«Абсалютна відавочна, што гэта аперацыя спецслужбаў па захопе самалёта — дзеля таго, каб затрымаць актывіста і блогера Рамана Пратасевіча.
Рэжым паставіў пад пагрозу бяспеку пасажыраў на борце і ўсёй грамадзянскай авіяцыі дзеля расправы над чалавекам, які быў рэдактарам самых буйных беларускіх незалежных телеграм-каналаў. Толькі за гэта яго прызналі тэрарыстам, і толькі за гэта цяпер у Беларусі Раману можа пагражаць смяротнае пакаранне.
Мы ўжо паведамілі ў офіс Ryanair і Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі, запатрабаваўшы пачаць расследаванне па факце, які адбыўся, і прыняць меры аж да выключэння Беларусі з ICAO.
З сённяшняга дня ніводны чалавек, які здзяйсняе палёт над Беларуссю, не можа быць упэўнены ў сваёй бяспецы. Бо рэжым злоўжывае правіламі паветраных зносін дзеля таго, каб захопліваць нязгодных».