Прэзідэнт Літвы пракаментаваў затрыманне Рамана Пратасевіча
Зварот прэзідэнта апублікаваны ў Твітары.

Гітанас Наўседа
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа: «Беспрэцэндэнтна! Грамадзянскі пасажырскі самалёт, які ляцеў у Вільню, прымусова прызямліўся ў Мінску. У самалёце быў беларускі палітычны актывіст. Ён арыштаваны. За гэтымі дзеяннямі стаіць рэжым Лукашэнкі. Я патрабую тэрмінова вызваліць Рамана Пратасевіча!»

Прэзідэнт таксама звярнуўся да іншых краін:
«Я заклікаю саюзнікаў па НАТА і Еўрасаюзу неадкладна адрэагаваць на пагрозу, якая ўзнікла ад беларускага рэжыму для міжнароднай грамадзянскай авіяцыі. Міжнародная супольнасць павінна прыняць тэрміновыя меры для прадухілення паўтарэння падобных інцыдэнтаў. Я буду казаць пра гэта заўтра ў Брусэлі».