Кіраўнік Ryanair: «Спансаваны дзяржавай акт міжнароднага пірацтва»

Кіраўнік Ryanair Майкл О'Ліры назваў пасадку самалёта Ryanair у Мінску "спансаваным дзяржавай актам міжнароднага пірацтва".

ryanair_u_minsku.jpg

Ён заявіў, што без гарантый, што такое не паўторыцца з боку беларускіх уладаў, самалёты не павінны лётаць над Беларуссю.

«Я думаю, што для будучага авіяперавозак вельмі важна, каб у нас не было паўтарэння таго, што, на мой погляд, было першым выпадкам спансаванага дзяржавай акта міжнароднага пірацтва пасля Чыкагскай канвенцыі 1945 года.

Не павінна быць ніякіх палётаў над Беларуссю, калі не будуць атрыманыя адпаведныя гарантыі таго, што гэта не паўторыцца», — сказаў выканаўчы дырэктар Ryanair Майкл О'Ліры.


У мінулую суботу адбылася тэлефонная размова Майкла О'ліры са Святланай Ціханоўскай. Ён выказаў падтрымку ідэі распачаць расследаванне па інцыдэнце з самалётам, заклікаў да вызвалення Рамана Пратасевіча і Савіі Сапега і сказаў, што хацеў бы запусціць рэйсы Ryanair у новай Беларусі.

Паводле financialpost.com, The village