Ігар Казмерчак атрымаў з пракуратура растлумачэнні прычыны блакіроўкі сайта «ORSHA.EU»

26 лістапада 2021 на інтэрнэт-сайце Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь з'явілася паведамленне аб тым, што па рашэнні пракурорам Віцебскай вобласці Ігара Украінца, ад 23 лістапада, быў абмежаваны доступ да інтэрнэт-сайта «ORSHA .EU Аршанскі рэгіянальны партал». Для высвятлення падстаў блакіроўкі, у абласную пракуратуру звярнуўся ўладальнік сайта, праваабаронца Ігар Казмерчак.

2019_09_11_lipka_sajtvorsha_f2_kazmiarchak.jpg


У сваім звароце ён прасіў пазначыць артыкулы, у якіх змяшчалася недакладная інфармацыя, якая негатыўна характарызуе грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне пасля заканчэння выбарчай кампаніі 2020 года. Таксама назваць матэрыялы, сэнс якіх накіраваны на дыскрэдытацыю дзейнасці прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў. І пералічыць артыкулы, змест якіх матываваў грамадзян да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Акрамя таго, у сваім звароце ў пракуратуру праваабаронца Казмерчак указаў пракурору на тое, што блакіроўка сайта з'яўляецца прамым парушэннем канстытуцыйных правоў грамадзян па распаўсюджванне і атрыманне інфармацыі.

На пастаўленыя пытанні праваабаронцу адказаў намеснік пракурора Віцебскай вобласці Уладзімір Гук.

«Па выніках аналізу інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай у інтэрнэт-рэсурсе — інтэрнэт-сайце пад назвай «ORSHA.EU Аршанскі рэгіянальны партал» устаноўлены парушэнні патрабаванняў падп. 2.3, 2.5 п. 2 арт. 30-1 Закона аб СМІ, якія выказаліся ў тым, што на дадзеным інтэрнэт-сайце сістэматычна дапускаліся факты размяшчэння інфармацыі, якая не адпавядае рэчаіснасці, ганьбіць дзелавую рэпутацыю дзяржаўных органаў і здольная нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».

З пракуратуры, на электронную пошту Казмерчака была выслана копія пастановы аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу.

У пастанове прапісаны назвы і даты васьмі публікацый, якія датаваны 2020 і 2021 гадамі.

Аўтары паведамленняў распавядалі пра працу дзяржаўных органаў і арганізацый, выбарчых камісій падчас апошняй электаральнай кампаніі і аб пратэстах пасля падліку галасоў.

Аднак у пастанове не ўказваецца, якія апісаныя факты ў артыкулах, на думку пракуратуры, трэба лічыць несапраўднымі, а якія з іх носяць дыскрэдытуючы характар.

Новай нечаканай для заяўніка стала інфармацыя пра тое, што на працягу шасці месяцаў уладальнік сайта не можа аднавіць доступ да яго. Праўда, механізм узнаўлення працы сайта пракуратура не патлумачыла.

Віталь Кажух, viciebskspring.org