Цэнтр новых ідэй запрашае далучыцца да Кейс-клубу «Вобраз Беларусі за мяжой»

Цэнтр новых ідэй ладзіць трэці Кейс-клуб па тэме «Вобраз Беларусі за мяжой», які адбудзецца з 15 па 25 студзеня 2022 года.

1000x541.png

Кейс-клуб — гэта 10-дзённае спаборніцтва маладых беларусаў, якіх цікавяць сферы аналітыкі, журналістыкі, камунікацыі. Удзельнікі будуць працаваць у камандах над ідэямі прасоўвання даследавання «Як змяніўся медыйны вобраз Беларусі за мяжой у 2020-2021гг?».

Што вас чакае:

• Унікальнае каманднае спаборніцтва пад ментарствам супрацоўнікаў Цэнтра новых ідэй.

• Прафесійныя лекцыі ад медыя-эксперта, даследчыкаў ЦНІ.

• 10-дзённае крэатыўнае спаборніцтва ў камандах з маладымі беларускімі аднадумцамі.

• Прыз пераможцам: публікацыі на сайце Цэнтра новых ідэй пад ментарствам і рэдакцыяй супрацоўнікаў ЦНІ.

1000x541_3.png


Калі і як будзе адбывацца?

Кейс-клуб праходзіць у фармаце 10-дзённага спаборніцтва ў перыяд з 15 па 25 студзеня. Пасля адкрыцця трэцяга кейс-клуба ўдзельнікі размяркуюцца ў каманды па 4-5 чалавек.

Галоўная рэдактарка The Village Яўгенія Сугак, заснавальнік ЦНІ Рыгор Астапеня і даследчыца Цэнтра новых ідэй Леся Руднік правядуць лекцыі па медыяпрасоўванню аналітычных прадуктаў, напісанні аналітычных артыкулаў і распавядуць пра даследаванне.

Пасля гэтага каманды на працягу 10 дзён будуць рыхтаваць прапановы па артыкулах і іншых формах прасоўвання тэмы даследавання «Як змяніўся медыйны вобраз Беларусі за мяжой у 2020-2021гг?».

Па выніках працы каманды прэзентуюць свае праекты, а чатыры журы абяруць пераможцаў! Пераможцы атрымаюць магчымасць прапрацаваць ідэі артыкулаў пад ментарствам даследчыкаў і апублікаваць іх на сайце Цэнтра новых ідэй.

Хто і як можа падаць заяўку?

• Беларускі і беларусы да 30 гадоў, якім цікава развіваць свае кампетэнцыі ў сферы аналітыкі, журналістыкі, камунікацыі.

• Каманды з 4-5 чалавек ці індывідуальныя ўдзельнікі.

Дэдлайн падачы заяўкі – 27 снежня, вынікі адбору будуць анансаваныя 5 студзеня.

Рэгіструйцеся па спасылцы ці дашліце сваё рэзюмэ (не больш за 1 старонку) і матывацыйны ліст (максімум на 500 словаў) нам на пошту info@newbelarus.vision.

Паводле newbelarus.vision