Павел Белавус на волю не выйшаў. Яго перазатрымалі трэці раз запар

Сёння, 16 снежня, пасля месяца ў зняволенні, мусіў выйсці на волю заснавальніка Symbal.bу Павел Белавус. Але не выйшаў...

bielavus_1.jpg

Сёння мусіў выйсці на волю Павел Белавус пасля сканчэння другіх «сутак», але яго зноў «перазатрымалі». Заўтра адбудзецца чарговы суд.

Паўла Белавуса затрымалі яшчэ 15 лістапада. Першы раз яго асудзілі на 15 «сутак» за «несанкцыянаванае пікетаванне», другі раз — дадалі яшчэ 13 «сутак» за «дробнае хуліганства».