Хронікі рэпрэсій за 27 жніўня: Instagram Уладзіміра Цэслера цяпер «экстрэмісцкі»

Заснавальніка клінікі «Новы Зрок» Алега Каўрыгіна будуць судзіць завочна, яшчэ аднаго палітвязня асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне»,  таемны суд за «шпіянаж» і новыя «экстрэмісты». Навіны палітычнага пераследу ў Беларусі за 27 жніўня.

hroniki_represij2_logo.png_logo_1.webp
  • У Беларусі працягваецца масавая ліквідацыя грамадскіх аб'яданняў

27 верасня ў Мінскім гарадскім судзе будуць разглядацца адразу тры позвы ўладаў аб ліквідацыі грамадскіх аб'яднанняў. Так, вырашаецца пытанне аб ліквідацыі Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Культурны абмен», грамадскага аб'яднання «Спартыўны клуб ВМХ», Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва».

likvidacija.jpeg

Паводле Lawtrend, колькасць прымусова ліквідуемых некамерцыйных арганізацый складае на канец ліпеня 2024 года не менш за 1086 арганізацый.

  • Заснавальніка клінікі «Новы Зрок» будуць судзіць завочна паводле 9 артыкулаў

У Мінскім гарадскім судзе на 23 верасня прызначаны разгляд крымінальнай справы супраць 55-гадовага заснавальніка клінікі «Новы Зрок» Алега Каўрыгіна. Яго будуць судзіць завочна паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Сярод артыкулаў — «заклікі да санкцый», «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».

Разам з Каўрыгіным па эканамічных артыкулах будуць судзіць яшчэ чатырох чалавек — М. Баярчука, Т. Ярмольчыка, А. Варашкевіча і А. Салаўёва. Пра гэта паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда.

Глядзіце таксама

  • Instagram-старонка мастака Уладзіміра Цэслера прызнаная «экстрэмісцкай»

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Пухавічскага раёну 23 жніўня. На старонку Цэслера падпісана больш за 36000 чалавек.

cesler_inst.jpeg

Таксама ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі:

  1. Telegram-каналы і чаты «Беларусь Rазам!», «Подвиг народа бессмертен, «Золотая Горка чат района, «ProChat;
  2. Facebook-старонкі «Беларусы в Украине», «Хата Белсату»;
  3. Сайт agrolivе.bу;
  4. Старонкі ў «Х» «Valery Kavaleuski», «Valery Tsepkalo», «propovedny»;
  5. Instagram-старонкі «volha.vialichka», «bloody_dictator»;
  6. Старонка ва «Укантакце» «luka.zonе»;
  7. Youtube-старонка «Такое жыццё»;
  8. Старонкі ў «Аднакласніках» «игорь селиханов», «Наша Вiлейка»;
  9. TikTok-старонка «masterslk».
  • У Брэсце адбыўся таемны суд за «шпіянаж»

Праваабаронцам стала вядома, што некалькі месяцаў таму ў Брэсцкім абласным судзе па артыкулах «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) і «шпіянаж» (арт. 358 КК) асудзілі Дзмітрыя Шлэтгаўэра. Прысуд Дзмітрыю невядомы, але санкцыя апошняга артыкула прадугледжвае ад сямі да 15 гадоў зняволення.

Працэс па справе Шлэтгаўэра праходзіў у закрытым рэжыме, на сайце Вярхоўнага суда ён не пазначаўся. Пра абставіны справы праваабаронцам нічога невядома.

Адзначым, што па артыкуле 358 Крымінальнага кодэкса ў Беларусі могуць судзіць толькі замежных грамадзян ці асобаў без грамадзянства. З 2020 года па палітычных справах за «шпіянаж» асудзілі трох чалавек — грамадзяніна Польшы Томаша Бярозу і ўкраінцаў Андрэя Шмая і Наталлю Захаранку, якую вызвалілі пазней па абмене. 

  • У Кобрыне за ўдзел у пратэстах затрыманы мясцовы жыхар
ivan_litvin.jpg

Гэта як мінімум дзясяты жыхар Кобрына, якога затрымалі з пачатку году за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту.

У сацыяльных сетках затрыманы падпісаны як Іван Літвін.

  • Яшчэ аднаго палітвязня асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы»
jahor_ibrahimau.jpg

У судзе горада Жодзіна 12 чэрвеня адбыўся суд над палітвязнем Ягорам Ібрагімавым, асуджаным раней да чатырох гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Кацярына Якубіцкая. 

Ягор абскардзіў рашэнне суда. Разгляд апеляцыйнай скаргі ў Мінскім абласным судзе прызначаны на 10 верасня. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі.

  • Супрацоўніка «Вольва Груп БЛР» затрымалі за данаты 

На «палонным відэа» затрыманы кажа, што раней працаваў у прадстаўніцтве «Вольва Груп БЛР» і што ў 2020 годзе два разы выходзіў на мітынгі, а таксама 10 разоў заданаціў праз PayPal «Палку Каліноўскага» і фонду BYSOL.

  • У Гродне затрымалі вядучага інжынера-тэхнолага аднаго з прадпрыемстваў горада

Ён нібыта наведваў паслявыбарчыя акцыі пратэсту (на адной з якіх быў затрыманы), распаўсюджваў пратэсныя лістоўкі ў сваім пад'ездзе, а таксама дасылаў у чат-бот «Nexta» інфармацыю пра перасоўванне ваеннай тэхнікі і інфармацыю са свайго прадпрыемства.