Юлія Мануйкіна: прававое бязмежжа вядзе да пагібелі беларускай дзяржавы
Юлія пасля заканчэння Віцебскага тэхналагічнага інстытута 13 год паспяхова працавала ў Віцебскай мытні, пра што сведчаць шматлікія падзякі ад кіраўніцтва. Толькі за 2005 год намеснік начальніка аддзела афармлення і кантролю Віцебскай мытні Юлія Мануйкіна атрымала 9 (!!!) заахвочванняў і знаходзілася ў рэзерве на падвышэнне. Па выніках конкурснага адбору яна была накіраваная на завочную вучобу ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, якую паспяхова скончыла ў 2007 годзе па спецыяльнасці “дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія.
Юлія пасля заканчэння Віцебскага тэхналагічнага інстытута 13 год паспяхова працавала ў Віцебскай мытні, пра што сведчаць шматлікія падзякі ад кіраўніцтва. Толькі за 2005 год намеснік
начальніка аддзела афармлення і кантролю Віцебскай мытні Юлія Мануйкіна атрымала 9 (!!!) заахвочванняў і знаходзілася ў рэзерве на падвышэнне. Па выніках конкурснага адбору яна была накіраваная на
завочную вучобу ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, якую паспяхова скончыла ў 2007 годзе па спецыяльнасці “дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія.
Яшчэ пад час вучобы Мануйкіну перавялі на аналагічную пасаду ў другі аддзел, начальнік якога сустрэў жанчыну не вельмі прыязна. Спачатку — 21 сакавіка 2007 года на Мануйкіну быў складзены
акт пра тое, што яна займалася вымаганнем, затым — на працягу пяці тыдняў жанчына атрымала тры дысцыплінарныя спагнанні, а праз два месяцы пасля заканчэння акадэміі была ўвогуле звольнена з
мытных органаў з фармулёўкай “з прычыны неадпаведнасці займаемай пасадзе з-за недастатковай кваліфікацыі.
Атрымліваецца, што вучоба ў акадэміі знізіла яе кваліфікацыю. Прычым звольнена Мануйкіна была, як не прайшоўшая пераатэстацыю, пад час якой жанчыне задаваліся пытанні, што не тычыліся яе службовых
абавязкаў. Напрыклад, Мануйкіна павінна была адказаць, колькі раптоўных праверак падначаленых у пунктах мытнага афармлення яна ажыццявіла ў святочныя і выходныя дні, а таксама ў начны час, хаця
правядзенне такіх праверак не ўваходзіла ў яе службовыя абавязкі.
Сапраўднай прычынай звальнення жанчына лічыць зайздрасць сваёй паспяховай службовай кар’еры з боку некаторых не вельмі прыстойных калег. На яе меркаванне, разумная і паспяховая жанчына, на
жаль, належным чынам пакуль не ўспрымаецца ў беларускім грамадстве, асабліва ў праваахоўных і сілавых структурах, дзе спакон веку пануе мужчынскі асяродак. Высокае чынавенства лічыць, што ў такіх
органах жанчына павінна выконваць другарадныя абавязкі, а вельмі разумная — варыць буракі. З свайго вопыту Мануйкіна ведае, што ў такіх структурах нават самая адукаваная і здольная жанчына
без падтрымкі ніколі не зробіць кар’еры.
Вось ужо пяць гадоў Мануйкіна дабіваецца ўзнаўлення на працы, аднаўлення сваіх гонару і годнасці. Прычым толькі праз тры гады ёй удалося выйграць адзін суд, адстаяць гонар і годнасць, даказаць сваю
невінаватасць і абвергнуць беспадстаўныя абвінавачванні ў вымаганні. Па гэтай справе Генеральная пракуратура прынесла два пратэсты на рашэнне суду. Але да гэтай пары жанчына не можа аднавіцца на
працы, хаця і па гэтай справе Генпракуратура таксама прынесла два пратэсты на судовыя рашэнні. На жаль, гэтыя пратэсты былі пакінутыя без задавальнення судовымі органамі.
Каб дабіцца праўды і справядлівасці Мануйкіна была вымушаная пераехаць у Мінск, часова здымаць пакой у сталіцы і зарабляць працай, якая не патрабуе аніякай кваліфікацыі. Дарэчы, у Віцебску пасля
звальнення з мытных органаў жанчыну нідзе (!!!) не бралі нават на самую некваліфікаваную працу, не гаворачы пра ўладкаванне па спецыяльнасцях, атрыманых Мануйкінай у ВНУ…
На меркаванне Юліі, прававое бязмежжа, якое існуе ў краіне, вельмі небяспечнае і вядзе да аслаблення і пагібелі беларускай дзяржавы. Да такой думкі яна прыйшла на выснове свайго жыццёвага вопыту і
ведаў, атрыманых у акадэміі. Грамадзяне звяртаюцца ў суд. каб абараніць свае правы. Але суд можа зрабіць гэта толькі ў тым выпадку, калі ён незалежны і падпарадкоўваецца выключна закону. Аднак ў
Беларусі суд страціў сваю незалежнасць і падпарадкоўваецца выканаўчай уладзе.
Пры такіх абставінах чалавек абсалютна безабаронны перад уладай і бездапаможны ў складаных жыццёвых абставінах. Таму доказам прыклад Юліі Мануйкінай. Па яе справах вышэйшы наглядны орган краіны вынес
чатыры пратэсты, але жанчына да гэтай пары не працуе па спецыяльнасці. Такое палажэнне сведчыць пра тое, што дзяржава не выконвае сваіх абавязкаў перад грамадствам і страчвае яго давер. Вось чаму
Мануйкіна выходзіць і мяркуе надалей выхадзіць на грамадзянскія акцыі, каб выказаць пратэст самавольству чынавенства, незаконнаму звальненню і судоваму
беззаконню.