Кола допытаў
Акрамя традыцыйных выклікаў у КДБ, міліцыю і пракуратуру, апазіцыйных актывістаў выклікаюць у контрвыведку і органы па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Праз допыты па справе аб
«масавых беспарадках» праходзяць па некалькі разоў.
Праз трэці допыт давялося прайсці Вользе Піманавай, актывістцы ініцыятыўнай групы Някляева. Яе выклікалі ў бабруйскую міліцыю як сведку. Следчы Сяргей Грыневіч задаў ёй 33 пытанні пра акцыю 19
снежня. Сказаў, што іх даслалі з Мінска. Ужо двойчы Вольгу дапытвалі ў бабруйскім КДБ.
Акрамя традыцыйных выклікаў у КДБ, міліцыю і пракуратуру, апазіцыйных актывістаў выклікаюць у контрвыведку і органы па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Праз допыты па справе аб
«масавых беспарадках» праходзяць па некалькі разоў.
Праз трэці допыт давялося прайсці Вользе Піманавай, актывістцы ініцыятыўнай групы Някляева. Яе выклікалі ў бабруйскую міліцыю як сведку. Следчы Сяргей Грыневіч задаў ёй 33 пытанні пра акцыю 19
снежня. Сказаў, што іх даслалі з Мінска. Ужо двойчы Вольгу дапытвалі ў бабруйскім КДБ.
Брэсцкую актывістку Кацярыну Пашко на трэці раз выклікалі ва ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Ёй адмовілі, каб пры допыте прысутнічаў прадстаўнік для абароны яе
інтарэсаў. Актывістку знялі на відэа і ўзялі адбіткі пальцаў. Дзяўчыну распытвалі пра падзеі на плошчы 19 снежня. Паводле яе словаў, супрацоўнік упраўлення Сяргей Антанюк падчас допыту вёў сябе
вельмі груба і пагражаў. Дагэтуль актывістку дапытвалі ў абласной пракуратуры і КДБ.
Ва ўпраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю дапыталі і старшыню Брэсцкай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктара Клімуса. У яго цікавіліся, да чаго заклікалі кандыдаты на плошчы ў Мінску
19 снежня. Актывіст таксама паведаміў пра «вельмі хамскія і пахабныя» адносіны супрацоўніка міліцыі Сяргея Антанюка, які, дарэчы, не сказаў пра сваю пасаду.
Наваградская актывістка БХД Дар’я Бахар прыйшла ў КДБ з даверанай асобай Таццянай Качагур і Канстытуцыяй. А калі камітэтчыкі сказалі даверанай асобе пакінуць кабінет, Дар’я
зацытавала ім артыкулы Канстытуцыі аб праве мець свайго прадстаўніка. І сказала, што не будзе даваць паказанняў без даверанай асобы. «На гэта яны мне адказалі, што не могуць браць паказанні,
і паклікалі ў кабінет панятых, каб тыя засведчылі, што я адмовілася даваць паказанні. Я ж, у сваю чаргу, у пратаколе дапісала, што супрацоўнікі КДБ адмовіліся браць паказанні ў прысутнасці маёй
даверанай асобы», — паведаміла актывістка Радыё «Свабода».
У Мазырскім аддзеле КДБ дапыталі калінкавіцкую актывістку БХД Тамару Зайцаву. Яна не была ў Мінску 19 снежня, а назірала ў гэты дзень у Калінкавічах за галасаваннем. Але паколькі дома яна не
начавала, яе вырашылі залічыць у сведкі сталічных «масавых беспарадкаў». Допыт праводзіў оперупаўнаважаны Васіль Прыходзька.
У Светлагорску камітэтчыкі адмыслова прыехалі дадому да Святланы Міхальчанкі, каб адвесці яе на допыт. Бо ў жанчыны, кіраўніка раённай арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет»,
баліць нага, і ёй складана рухацца. Святлана была толькі на Кастрычніцкай плошчы і не рушыла на плошчу Незалежнасці з прычыны хворай нагі.
У Бялынічах у адсутнасць гаспадароў правялі ператрус у кватэры Алега Мяцеліцы, даверанай асобы экс-кандыдата Някляева. Там зараз часова пражывае іх знаёмы. Нічога цікавага чэкісты не знайшлі і
з’ехалі ні з чым.
У Віцебскім абласным упраўленні КДБ дапыталі як сведку актывістку руху «За свабоду» Тамару Карызну. Яна не была на акцыі 19 снежня. І следчы пачаў распытваць пра перадвыбарчую
дзейнасць экс-кандыдата Аляксея Міхалевіча, у камандзе якога працавала актывістка.
Звольнілі з працы Уладзіслава Варанецкага, кіраўніка віцебскага выбарчага штаба Андрэя Саннікава. Ён працаваў на Віцебскім заводзе электравымяральных прыбораў. Начальнік у адкрытую сказаў, што
звальняе хлопца з-за яго палітычнай дзейнасці, бо не хоча праблемаў. На прадпрыемства прыходзіла міліцыя, праводзіліся «гутаркі» наконт апазіцыянера.
У Рагачове гэбісты дапыталі сябра АГП Уладзіміра Тамковіча, які каардынаваў у раёне працу назіральнікаў і меў на выбарах стасункі з прадстаўнікамі АБСЭ. «Мэта была — папярэдзіць
мяне пра наступствы за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь», — сказаў ён у інтэрв’ю «Свабодзе». Уладзімір Тамковіч падаваў скаргі наконт падліку
галасоў.
А ў дачыненні да рэдактара і выдаўца газеты «Вольнае Глыбокае» Уладзіміра Скрабутана пракуратура вядзе праверку наконт «негатыўных» выказванняў пра Лукашэнку. Яго
дапыталі і заявілі, што хочуць вынесці папярэджанне з прычыны недапушчальнасці падобных выказванняў. «Данеслі» на рэдактара праўладныя назіральнікі з выбарчага ўчастку, дзе ён
галасаваў.
Скрабутан патлумачыў, што на выбарчым участку ў размове са знаёмай супрацоўніцай райвыканкама ён проста агучыў сацыялагічныя даследаванні. І давёў, што станоўчы рэйтынг Лукашэнкі напярэдадні выбараў
складаў 35–40 працэнтаў. Назіральнікі распачалі спрэчку, што ён набярэ 80 працэнтаў галасоў. Скрабутан адмаўляе, што ён пагражаў «зладзіць рэвалюцыю» і «ўсіх
узарваць», як потым было напісана ў скарзе.
У пракуратуры заявілі, што будуць праводзіць праверку далей. Гэта значыць, як паведаміла «Свабода», будуць шукаць сведак, якія чулі змест гаворкі на выбарчым участку.