Любоў — халодная вайна
Беларусь з шыкам адсвяткавала Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наступнае маштабнае свята з гэтай катэгорыі — дзень перамогі над фашызмам. Але перамога перамогай, а гандлёвыя войны паміж Расіяй і Беларуссю не сціхаюць. І ніхто не можа прадказаць, хто ж у гэтых войнах выйдзе пераможцам. (На здымку: Арцём Дубск)
Беларусь з шыкам адсвяткавала Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наступнае маштабнае свята з гэтай катэгорыі — дзень перамогі над фашызмам. Але перамога перамогай, а гандлёвыя войны паміж Расіяй і Беларуссю не сціхаюць. І ніхто не можа прадказаць, хто ж у гэтых войнах выйдзе пераможцам.
(На здымку: Арцём Дубск)
6 ліпеня на нарадзе ў Растове-на-Доне гендырэктар “Растсельмаша Валерый Мальцаў заявіў пра “скрыты імпарце беларускай сельгастэхнікі ў Расію. Паводле яго слоў,
беларускі “Гомсельмаш пастаўляе тэхніку ў Бранск, дзе на машынах “мяняюцца этыкеткі, афармляюцца дакументы як на вырабленыя ў Расіі, і потым на іх распаўсюджваюцца
расійскія льготы.
Прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін паабяцаў гэтыя звесткі праверыць. Як зазначалася на нарадзе, урад РФ выдзяляе субсідыі пры куплі расійскай сельгастэхнікі. Апрача таго, дзейнічае
рашэнне, згодна з якім бюджэтныя сродкі можна накіроўваць на закупку сельгастэхнікі, якая вырабляецца ў Расіі. Пуцін падкрэсліў, што даступнасць рынкаў Расіі і Беларусі павінна быць
раўназначная.
У сваю чаргу на расіян паскардзіўся беларускі віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. “Расія пакуль не пагаджаецца на субсідзіраванне на парытэтнай аснове закупак беларускай тэхнікі. І
сёння можна канстатаваць, што ідзе забарона на рэалізацыю беларускай тэхнікі, — сказаў ён.
8 ліпеня на беларуска-расійскіх перамовах у Мінску абмяркоўвалася праблема ўзаемных паставак сельгастэхнікі. Для ўдзелу ў перамовах у Мінск накіравалася дэлегацыя расійскага Саюза вытворцаў
сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання для АПК (“Саюзаграмаш). Да чаго яны там дагаварыліся, пакуль невядома. Але прагнозы экспертаў несуцяшальныя.
“Гандлёвыя войны Беларусі і Расіі будуць працягвацца, заявіў 7 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску эканаміст Яраслаў Раманчук.
“Безумоўна, будзе расследаванне наконт дэмпінгавых паставак беларускім бокам аграрнай тэхнікі ў Расію. Наколькі мне вядома, Расія вярнула нам чатыры тысячы трактароў, бо яны былі дрэннай
якасці. І гэтыя трактары былі адпраўлены ў Туркменістан, — сказаў Раманчук.
Таксама, паводле яго слоў, будзе працягвацца “перманентны нафтагазавы канфлікт. “З бюджэту знікла 8 трыльёнаў рублёў кампенсацыі на перапрацоўку нафты, што робіць
бессэнсоўнай перапрацоўку нафты ў Беларусі. Такім чынам, можна меркаваць пра скарачэнне перапрацоўкі нафты на нашых камбінатах, — заявіў эканаміст.
На яго думку, узнікнуць пытанні наконт працы “Белтрансгаза. “Хутчэй за ўсё, беларускі бок будзе патрабаваць крэдыты пад перадачу Расіі 50% акцый гэтага прадпрыемства.
Беларускі бок будзе па-ранейшаму настойваць, што гэты пакет каштуе 5 мільярдаў долараў. Расійскі бок будзе настойваць на меншай цане, бо цэны на газ змяніліся, — лічыць
Раманчук.
Ён таксама прагназуе праблемы з доступам расійскіх кампаній на беларускі банкаўскі рынак. “Нядаўна ў Беларусь прыязджаў Герман Грэф (кіраўнік расійскага “Ашчадбанка), які
прапрацоўваў пытанне пра набыццё “Белпрамбудбанка. На якіх умовах прадаваць банкі, якім чынам даваць доступ расійскаму капіталу на беларускі банкаўскі рынак — наконт
гэтага беларускі бок будзе гандлявацца, — прагназуе Раманчук.
“Таксама будуць параўнальна дробныя пытанні накшталт доступу на расійскі рынак беларускага мяса, малака і іншага. Таму што ні па адной таварнай групе няма дамоўленасцей. Карацей, нас чакае
вельмі цікавы канец лета, пачатак восені і вельмі цікавы канец года, — заключыў Раманчук.
Невядома, за што і як будзе гандлявацца Беларусь з Расіяй. Але ў гандлі з Еўропай беларускія ўлады скарыстоўваюць даўно правераную і эфектыўную тактыку. Здавалася б, пасля вызвалення Эмануіла
Зельцэра ў Беларусі не засталося тых “закладнікаў, з-за якіх можна было б гандлявацца. Але логіка тут простая: калі іх не засталося — дык зробім!
7 ліпеня быў асуджаны актывіст міжнароднай моладзевай арганізацыі “Малады фронт (Чэхія) Арцём Дубскі. Дубскі прызнаны вінаватым у злачынстве, прадугледжаным артыкулам 415
Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Моладзевага актывіста ўзялі пад варту непасрэдна ў зале суда.
Суд прыгаварыў Дубскага да шасці месяцаў утрымання ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле 415 КК, а таксама прыняў да ўвагі тое, што ён павінен адбываць яшчэ адзін год абмежавання волі за ўдзел у
несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў у студзені 2008 года. Гэта пакаранне ў дачыненні да Дубскага залічваецца як “два дні за дзень — гэта значыць, два дні абмежавання
волі лічацца як дзень, праведзены ў калоніі. На падставе гэтага суддзя змяніла пакаранне Дубскаму з абмежавання волі на ўтрыманне ў калоніі. Такім чынам, ён павінен правесці ў калоніі год.
Шмат якія праваабаронцы і аналітыкі ацанілі такі прысуд як “узяцце закладніка. Асабліва на тым фоне, што сусветная праваабарончая арганізацыя “Міжнародная
амністыя прызнала Арцёма Дубскага і яшчэ дзесяць грамадскіх актывістаў, асуджаных за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў, вязнямі сумлення. Тут сапраўды ёсць за што гандлявацца. Больш
за тое, Дубскі як злосны парушальнік рэжыму пакарання не падпадае пад амністыю, якая праходзіць зараз у Беларусі.
А пакуль нашы суды змагаюцца са “злоснымі парушальнікамі, з не самымі апошнімі асобамі нашай такой роднай і такой саюзнай дзяржавы ў Беларусі адбываюцца анекдоты. 2 ліпеня ў
дзяжурную часць Брэсцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце звярнуўся дарадца мэра Смаленска. Ён сказаў, што з купэ цягніка “Масква — Берлін, у якім разам з мэрам ён
ехаў за мяжу, была выкрадзена яго сумка, у якой знаходзіліся асабістыя рэчы дарадцы, а таксама два пашпарты — яго і мэра. 5 ліпеня выкрадзеная сумка была знойдзена супрацоўнікамі АУСТ
недалёка ад чыгуначнай станцыі Цеўлі Кобрынскага раёна. У ёй было ўсё, апрача грошай, што належалі дарадцу.
Ці знойдуць тых, хто пакрыўдзіў дарадцу Смаленскага мэра, — невядома. Звычайна такія справы канчаюцца “вісякамі. Што, дарэчы, якраз і не дзіўна ў рэчышчы гандлёвых
войнаў.