Лукашэнка праводзіць дзве вялікія нарады

Дзве сур'ёзныя нарады збірае ў аўторак прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, паведамляе Telegram-канал «Пул першага».

324287890d48b26132ceff077a52643b.jpg

Адна з сустрэч будзе прысвечана пастаўкам энерганосьбітаў і нафтаваму пытанню, другая — эпідэміялагічнай сітуацыі, справакаванай каронавірусам.
У другой сустрэчы прымуць удзел не толькі профільныя чыноўнікі і сталічныя медыкі, але і губернатары, а таксама начальнікі абласных упраўленняў па ахове здароўя.
Па дадзеных на панядзелак 6 красавіка, у Беларусі зафіксавана 700 выпадкаў заражэння каронавірусам новага тыпу. На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 634 чалавекі, у асноўным — кантакты першага ўзроўню, выяўленыя ў ходзе эпідрасследванняў і тыя, хто знаходзіўся ў стацыянарах на момант тэставання. 53 чалавекі ачунялі пасля праходжання лячэння. 13 чалавек памерлі. Найбольш напружаная сітуацыя складваецца ў Мінску і Віцебскай вобласці, аднак выпадкі заражэння фіксуюцца і ў іншых рэгіёнах краіны.
— Нафта нафтай, але яе на стол не падасі, — прыводзіць словы кіраўніка краіны tut.byПытанне харчавання, як я ўжо сказаў, стаіць востра. Таму я патрабую ў самыя кароткія тэрміны завяршыць пасяўную кампанію. Увесь цыкл сяльгасработ на працягу года ўзяць на вельмі жорсткі кантроль. Гэта тычыцца памочнікаў прэзідэнта і ўпаўнаважаных па абласцях. Задача № 1 — і важней за яе няма. Бо, як у нас тут мэкаюць вакол: каранцін, каменданцкую гадзіну і іншае. Слухайце, гэта прасцей за ўсё, гэта мы зробім на працягу сутак, але жэрці што будзем?
Лукашэнка ўжо не першы раз тлумачыць сваю пазіцыю па каранціну. Паводле яго слоў, гэта ўнясе толькі раскол у грамадства.
— Скажыце, як там на «удалёнцы» даіць кароў або выхадны абвясціць? Гэта нерэальна, — сказаў кіраўнік краіны. — А хтосці будзе сядзець дома без працы, і ім зарплату захоўваць. Гэта што, справядліва? Мы расколваем грамадства. Гэтага рабіць нельга. Таму мы нікому нічога не забараняем, ні на каго не ціснем. Але як дзяржава робім усё, каб людзей абараніць. І не толькі ў гэтым годзе. Так было заўсёды, — тлумачыў Лукашэнка падчас паездкі ў Смалявіцкі раён.

Нафтавае пытанне

У пачатку тыдня стала вядома, што «Транснафта» пачала пастаўкі сыравіны на беларускія НПЗ. Раней прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас заявіў, што ў красавіку нафта будзе пастаўляцца ў краіну па кошце каля 4 даляраў за барэль. Акрамя таго, беларускія НПЗ атрымліваць вуглевадароды без выплаты прэміі расійскім пастаўшчыкам.
Згодна з падпісаным у мінулым годзе пагадненнем аб балансе попыту і прапановы на энергетычным рынку, Беларусь павінна атрымаць 24 мільёны тон нафты. Аб аднаўленні паставак у Беларусь «Раснафта» паведаміла ў мінулую пятніцу — кампанія падпісала кантракты з беларускімі пакупнікамі «чорнага золата» па звыклай для сябе формуле. Гэта значыць, растлумачылі ў кампаніі, рынкавы кошт плюс 5 долараў прэміі за кожную тону нафты. Да так званай «нафтавай спрэчкі» паміж двума бакамі прэмія складала 12 даляраў за тону.
У першым квартале 2020 года НПЗ у Наваполацку і ​​Мазыры працавалі на 50% ад уласнай магутнасці з-за адсутнасці кантракту на пастаўкі расійскай нафты.
Дамовіцца аб аднаўленні перапрацоўкі расійскай нафты атрымалася ў канцы сакавіка. Пасля чаго беларускі і расейскі бок ўзгаднілі дэталі паставак сыравіны.
Паводле belaruspartisan.by