У Кітаі ўпершыню са студзеня ніхто не памёр ад каронавіруса
Цягам апошніх содняў у Кітаі не было ніводнага смяротнага выпадку ад COVID-19, паведамляе Белсат са спасылкай на дзяржкамісію КНР па ахове здароўя.
За мінулыя содні ў краіне зарэгістравалі 32 новых выпадкі заражэння каронавірусам, усё – у людзей, якія прыбылі з-за мяжы.
Са снежня 2019 г. у КНР захварэла 81 740 чалавек (дадзеныя ўніверсітэту Джонса Хопкінса, крыху адрозніваюцца ад афіцыйных), памерла – 3331. 77 000 чалавек паправіліся. Эпідэмія пачалася з адміністрацыйнага цэнтру правінцыі Хубэй – гораду Ухань.
Раней выведка ЗША распаўсюдзіла інфармацыю, што Кітай хавае рэальныя лічбы інфікаваных.