Купалаўскі распачаў сацыяльны праект «Нетэатральная маска»
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы распачаў сацыяльны праект «Нетэатральная маска» па вырабу ахоўных масак не медыцынскага прызначэння.
Пашывачны цэх тэатра ўжо вырабіў 500 ахоўных масак для твару, у бліжэйшы час плануецца ажыццявіць выраб яшчэ большай колькасці масак, якія будуць перададзеныя на патрэбы 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.
Праект арганізаваны за кошт па-за бюджэтных сродкаў Купалаўскага тэатра і пры спонсарскай падтрымцы партнёраў тэатра.
Праект Купалаўскага тэатра ажыццяўляецца па прыкладзе іншых тэатраў у розных краінах, якія вырашылі падтрымаць медыцынскія ўстановы, — гэта Тэатр імя Наталлі Сац і Дзяржаўны акадэмічны тэатр танца (Казахстан), партнёры Купалаўскага тэатра — Тэатр імя Юліюша Астэрвы (Люблін, Польшча) і Тэатр імя Аляксандра Венгеркі (Беласток, Польшча), Оперны тэатр у Бургасе (Балгарыя) і іншыя.
Купалаўскі тэатр будзе ўдзячны юрыдычным асобам, усім аматарам тэатральнага мастацтва і сваім гледачам за фінансавую падтрымку ў набыцці матэрыялаў, неабходных для пашыўкі ахоўных масак.
Падтрымаць праект можна праз дабраахвотны пералік любой сумы на рахунак Купалаўскага тэатра. Гэта можна зрабіць як адвольны плацёж (праз інтэрнэт-банкінг) :
Банк-атрымальнік: ААТ «БПС-СБЕРБАНК», г. Мінск
Нумар рахунка: BY43BPSB30121029400139330000
Код банка: BPSBBY2Х
Прызначэнне плацежа: «Нетэатральная маска»
Купалаўскі тэатр таксама запрашае далучыцца да праекта і іншыя тэатры Беларусі (якія маюць магчымасці) каб разам зрабіць гэтую добрую справу.