Магілёў. Паставы. Мікалаева. Астравец.
Магілёў. Бюст у падарунак
Масква падаравала Магілёву бюст апошняга расійскага цара Мікалая ІІ. Каб пазбегнуць актаў вандалізму з-за неадназначных адносінаў да гэтай гістарычнай фігуры, яго размесцяць у абласным краязнаўчым
музеі. З гэтай нагоды намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Фёдар Міхаенка адзначыў: “Мы ганарымся, што Мікалай ІІ жыў у нас, кіраваў. А зараз у абласным цэнтры з’явіўся
турыстычны маршрут, прысвечаны знаходжанню цара ў нашым горадзе, таму бюст у Магілёве неабходны.
Магілёў. Бюст у падарунак
Масква падаравала Магілёву бюст апошняга расійскага цара Мікалая ІІ. Каб пазбегнуць актаў вандалізму з-за неадназначных адносінаў да гэтай гістарычнай фігуры, яго размесцяць у абласным краязнаўчым
музеі. З гэтай нагоды намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Фёдар Міхаенка адзначыў: “Мы ганарымся, што Мікалай ІІ жыў у нас, кіраваў. А зараз у абласным цэнтры з’явіўся
турыстычны маршрут, прысвечаны знаходжанню цара ў нашым горадзе, таму бюст у Магілёве неабходны.
Абласны цэнтр атрымаў ад Масквы таксама восем званоў для ўстаноўкі на гарадской ратушы.
Паставы. Вышыванка да свята
Жыхарка вёскі Навасёлкі–1 Пастаўскага раёна, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, супрацоўніца пастаўскага Дома рамёстваў “Стары млын Лілія Зарэцкая да
600-годдзя Паставаў, якое будзе ўрачыста святкавацца 3–5 ліпеня, вышыла палатно з гербамі гарадоў-пабрацімаў. У беларускага райцэнтра іх ажно 11 — расійскія Пушкіна і Курск,
літоўскія Купішкіс, Шырвінтас, Рокішкіс і Швянчоніс, латвійскі Рэзекне, польскія Семятычэ і Вейхерава, італьянскі Сант-Арэстэ, эстонскі Йыхві. У цэнтры кампазіцыі — герб саміх Паставаў
— на блакітным фоне рыбацкая сетка і тры рыбкі. Сімвалы вышытыя на саматканым кужалі, а назвы гарадоў падпісаны па-беларуску і ўпрыгожаны букетамі кветак. У дадатак на палатне размешчаны
надпісы: “Гербы гарадоў-пабрацімаў нашых Паставаў, “Сувязі, сяброўства, супрацоўніцтва, узаемадапамога, кантакты — назаўсёды, “Квітнець гарадам
навекі!.
У калекцыі вышывальшчыцы ёсць і іншыя унікальныя працы. Гэта карта Пастаўскага раёна памерам 170х110 сантыметраў, на якой больш за 200 вёсак, рэкі, азёры, дарогі, лясы, цэрквы, касцёлы,
аграэкатурыстычны комплекс “Салаўіны гай і іншыя мясцовыя адметнасці. Кампазіцыя «Слова беларускае — вечнае», на якой знаходзяцца 34 назвы кніг вядомых
літаратараў, і «Дрэва жыцця» — генеалагічнае дрэва ўласнага роду.
Мікалаева. Памяць сучаснікаў
На працягу апошніх 10 год на ўзлесак ля вёскі Мікалаева прыходзяць пілігрымы, што ідуць з Віцебска ў Будслаў, каб ушанаваць памяць ахвяр “Смяротнага шляху — вязняў з
Беразвецкай турмы, якія былі тут расстраляныя 26 чэрвеня 1941 года. Паўвека толькі мясцовыя жыхары як маглі прыглядалі за месцам пахавання. Ксёндз Мечыслаў, які ўзначаліў мясцовы прыход, а таксама
Фаіна Паўлаўна Бізунова і прыхаджане распачалі клопат аб увекавечванні памяці ахвяр, і з дапамогай польскага боку тут усталяваны помнік.
“Рух Салідарнасці Разам (старшыня Вячаслаў Сіўчык) мае намер да 70-й гадавіны памяці ахвяр “Смяротнага шляху сабраць як мага больш звестак пра гэту трагедыю,
усталяваць абеліск, на якім было б хоць некалькі прозвішчаў бязвінна загінулых.
Астравец. Крук асуджаны, але не зламаны
Суд Астравецкага раёна пакараў грамадскага актывіста Івана Крука, каардынатара стварэння грамадскага руху “Астравецкая атамная — гэта злачынства на 700 тысяч рублёў за
“распаўсюд друкаваных выданняў без выходных дадзеных. Яшчэ ў красавіку Іван Крук перадаў суседу-пенсіянеру па аднаму паасобніку газеты “Новы час і бюлетэняў
“Глоток воздуха, “Астравецкі веснік, “Мирны атом, “Вилейщина, дзе абмяркоўваліся праблемы і наступствы пабудовы ў гэтым
рэгіёне АЭС.
Пасля гэтага на кватэру пенсіянера завіталі міліцыянеры і канфіскавалі друкаваную прадукцыю. Міністэрства інфармацыі дало заключэнне, што канфіскаваная прадукцыя, акрамя газеты “Новы
час, выдадзена з парушэннем патрабаванняў аб выходных дадзеных. Пасля гэтага справа была перададзена ў суд.
Зараз праваабаронца рыхтуе пратэст у вышэйшыя судовыя органы.
Падрыхтаваў Язэп Палубятка