«Малады фронт» прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем
Міністэрства ўнутраных спраў прызнала экстрэмісцкім фарміраваннем «Малады фронт»

Цяпер і «Малады фронт» прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем. Такое рашэнне ўчора, 11 жніўня, прыняло МУС Беларусі, пра гэта згадвае выданне, якое займаецца рэформамі.
Экстрэмісцкім фарміраваннем прызнана «група грамадзян, аб'яднаных у тым ліку з дапамогай інтэрнэт-сайта «Малады Фронт», Telegram-канала «Малады фронт Беларусь», Telegram-чата «Маладафронтавец», каналаў відэахостынгу «YouTube» «Малады Фронт» і «MfrontNet», старонак сацыяльных сетак «Twitter» @MaladyFront, «Facebook» «Malady Front», «Аднакласнікі» «Малады фронт «MF20», «ВКонтакте» «МАЛАДЫ ФРОНТ || Young Front».

МУС у сваім рашэнні таксама згадвае «лагатып у выглядзе фармалізаванай выявы шчыта ў бел-чырвонай расфарбоўцы, на які нанесены крыж чорнага колеру», пералічваюцца адрасы інтэрнэт-рэсурсаў.
Усяго МУС ужо прызнала экстрэмісцкімі 80 фарміраванняў і арганізацый.

У Беларусі панняцце экстрэмізму трактуецца надзвычай шырока.
Экстрэмісцкае фарміраванне — група грамадзян, якая ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць альбо аказвае іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, альбо якая прызнае магчымасць яе ажыццяўлення ў сваёй дзейнасці, альбо фінансуе экстрэмісцкую дзейнасць, у дачыненні да якой прынята рашэнне МУС ці КДБ аб прызнанні яе экстрэмісцкай.
Экстрэмісцкая дзейнасць (экстрэмізм) — гэта дзейнасць, у тым ліку грамадзян, арганізацый, фарміраванняў па планаванні, арганізацыі, падрыхтоўцы і здзяйсненні замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу, грамадскую бяспеку ў розных пералічаных у законе формах.
Праваабаронца Павел Сапелка адзначаў, што дэфініцыі Закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму». надзвычай размытыя:
«Гэтыя дэфініцыі нявызначаныя і шырокія. Напрыклад, на грамадскую бяспеку замахваюцца любыя злачынствы, аднак упэўнена можна сказаць, што не ўсе злачынствы з'яўляюцца экстрэмісцкімі. Таму ў адсутнасць дэмакратычна прынятага закона, які б засноўваўся на Канстытуцыі і міжнародных абавязках Беларусі, магчыма любая самаўпраўнасць. Для гэтага шмат не трэба: прызнаць любую групу грамадзян, якія ажыццяўляюць дзейнасць, накіраваную на прычыненне шкоды грамадскай бяспецы. Для гэтага цяпер нават не патрэбны суд. А далей па абноўленым Крымінальным кодэксе можна прыцягваць да крымінальнай адказнасці кожнага з гэтай «групы», хто, напрыклад, заклікае да несанкцыянаваных мірных сходаў або нават апраўдвае іх правядзенне. Гэта ўсё ўжо будзе дзейнасць у складзе экстрэмісцкага фарміравання