Новае экстрэмісцкае фарміраванне — самвыдат

МУС прызнала «экстрэмісцкім фарміраваннем» праект «Честная газета»

fota_dzmitryja_dzmitryeva__5__logo_1.jpg

«Экстрэмісцкім фарміраваннем» прызнаны праект «Честная газета» і яго інтэрнэт-рэсурсы.

«Честная газета» — гэта самвыдатаўская штотыднёвая газета з навінамі аб пратэстах і сітуацыі ў Беларусі. Аўтары праекта адзначаюць, што яны арыентуюцца на аўдыторыю якая «шмат глядзіць дзяржаўнае ТБ і мала чытае Інтэрнэт».

На тэлеграм-канал «Честная газета» было падпісана 950 чалавек.

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» ў Беларусі прызнаныя ўжо больш двух дзясяткаў аб'яднанняў, фондаў, телеграм-каналаў і медыя.