«Мэта – 99» за паасобны збор смецця
У сталічным парку імя Горкага прайшла акцыя «Мэта – 99» у падтрымку паасобнага збору і перапрацоўкі адходаў у Беларусі. Акцыю арганізавала некамерцыйная ўстанова «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў». Для яе гэта стала першым досведам правядзення такога кшталту мерапрыемстваў.
![20160806_target99_sipaczou_014_logo.jpg 20160806_target99_sipaczou_014_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/20160806_target99_sipaczou_014_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Грамадзянскі рух «Мэта 99» выступае за тое, каб 99% бытавых адходаў было адсартаванна і перапрацавана. Папера, шкло, пластык, метал, старая тэхніка — пры разумным падыходзе ўсё гэта з адходаў пераўтвараецца ў карысныя рэсурсы. А энергазберагаючыя лампы і батарэйкі ўжо не з'яўляюцца небяспечнымі для прыроды.
Падчас акцыі менчукі мелі магчымасць паўдзельнічаць у конкурсах на хуткае сартаванне адходаў. Пераможцы атрымалі падарункі. Спецыялісты распавялі пра тое, як правільна сартаваць адходы, якія віды шкляной, пластыкавай, папяровай ўпакоўкі перапрацоўваюцца, а якія не.
![20160806_target99_sipaczou_009_logo.jpg 20160806_target99_sipaczou_009_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/20160806_target99_sipaczou_009_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Удзельнікам конкурсу па сарціроўцы трэба было размеркаваць адходы па каляровым пакетам у залежнасці ад тыпа смецця. Колеры пакетаў былі падабраныя не выпадкова. Яны супадалі з колерамі кантэйнераў: сіні для шкла, зялёны для паперы, жоўты для пластыка, чорны – усё астатняе, тое што не падлягае перапрацоўцы.
![20160806_target99_sipaczou_007_logo.jpg 20160806_target99_sipaczou_007_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/20160806_target99_sipaczou_007_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![20160806_target99_sipaczou_010_logo.jpg 20160806_target99_sipaczou_010_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/20160806_target99_sipaczou_010_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
ПЭТ-бутэлькі ад напояў займаюць найбольшы аб'ём сярод усіх бытавых адходаў пластыкавай упакоўкі. Па розных адзнаках, за адзін летні дзень жыхары Беларусі выкідаюць каля 2,5 млн. адзінак ПЭТ-бутэлек ад вады і безалкагольных прахаладжальных напояў. Толькі за суткі такой колькасцю ПЭТ-бутэлек будзе запоўнены ўвесь аб'ём Нацыянальнай бібліятэкі.
![20160806_target99_sipaczou_001_logo.jpg 20160806_target99_sipaczou_001_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/20160806_target99_sipaczou_001_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Менавіта таму пластыкавыя бутэлькі былі абраныя для інсталяцыі як сімвал тых бытавых адходаў, якія, перапрацоўваючы, можна лёгка выкарыстоўваць паўторна. Матэрыял ПЭТ лічыцца адным з самых простых для перапрацоўкі. Але каб ужываныя пластыкавыя бутэлькі можна было адправіць на перапрацоўку, іх трэба сабраць паасобна.
![20160806_target99_sipaczou_002_logo.jpg 20160806_target99_sipaczou_002_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/20160806_target99_sipaczou_002_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Шмат хто з жыхароў Беларусі ўжо далучыўся да руху «Мэта-99», які аб'ядноўвае ўсіх неабыякавых, хто гатовы пацвярджаць сваю экалагічную свядомасць кожны дзень, робячы простую рэч — збіраючы паасобна бытавыя адходы для таго, каб яны маглі быць перапрацаваныя. Арганізатары акцыі паспрабавалі прыцягнуць да гэтай мэты і тых, хто ніколі не задумваўся аб пытаннях экалогіі, і тых, хто лічыць, што дапамагаць Планеце — гэта занадта складана.