Вялікая размалёўка пад «Класіку каля Ратушы з velcom» (фота)

У суботу 6 жніўня маленькія аматары класічнай музыкі мелі магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці мастакоў: на плошчы Свабоды ля будынка Мінскай ратушы была ўстаноўлена вялікая казачная размалёўка.

20160806_classicvelcom_sipaczou_002_logo.jpg


Усе жадаючыя — як дзеці, так і бацькі — змаглі праявіць фантазію і ад душы павесяліцца з рознакаляровымі маркерамі ў руках. Такое незвычайнае мерапрыемства падрыхтавала для юных мінчан кампанія velcom у рамках праекта «Класіка каля Ратушы з velcom».

20160806_classicvelcom_sipaczou_008_logo.jpg


На пляцоўцы ля Ратушы з'явіўся самы сапраўдны Музычны горад. Спачатку ён быў чорна-белы, але да канца вечара яго будынкі і вуліцы, а таксама незвычайныя «жыхары» — музычныя інструменты — стараннямі добраахвотных удзельнікаў здабылі колер і жыццё. Крыніцай натхнення для іх стала класічная музыка.

20160806_classicvelcom_sipaczou_005_logo.jpg


Чарговая субота марафону «Класіка каля Ратушы з velcom» аб'яўлена дзіцячай: галоўнымі героямі вячэрняга канцэрта на гэты раз сталі юныя, але ўжо вядомыя выканаўцы: скрыпачка Маша Цховрэбава, цымбалістка Насця Сляпцова, баяніст Даніла Міхалко, гітарыст Яўген Наварка.

20160806_classicvelcom_sipaczou_013_logo.jpg