Спіс месцаў, дзе забаронена пікетаванне і збор подпісаў
Адпаведнае рашэнне апублікаванае на сайце Мінгарвыканкама.
У параўнанні з прэзідэнцкімі выбарамі 2010 года спіс дапоўніўся некалькімі новымі аб'ектамі, зазначае праваабарончы сайт spring96.org. Так, пікетаванне па зборы подпісаў зараз нельга
праводзіць "на аб'ектах чыгуначнага і паветранага транспарту, у падземных пешаходных пераходах, на Прывакзальнай плошчы, плошчы Якуба Коласа, плошчы Дзяржаўнага сцяга".
Разам з тым у адрозненне ад мінулай прэзідэнцкай кампаніі у спіс забароненых месцаў не трапілі тэрыторыі арганізацый, што забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва (грамадскі транспарт, водна-,
цепла- і энергазабеспячэння, установы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі аховы здароўя), а таксама тэрыторыі ядзернай устаноўкі і стацыянарных аб'ектаў і пабудоў, прызначаных
для захоўвання ядзерных матэрыялаў, адпрацаваных ядзерных матэрыялаў і эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў, і іх санітарна-ахоўныя зоны.
ГУУС Мінгарвыканкама даручана прымаць меры па недапушчэнні правядзення пікетавання на аб'ектах метрапалітэна, на тэрыторыі цэнтральных плошчаў (Кастрычніцкай, Незалежнасці і Перамогі), на
адлегласці меншай за 200 метраў ад будынкаў рэзідэнцыі прэзідэнта Беларусі, Нацыянальнага сходу, Савета міністраў, а таксама на адлегласці меншай за 50 метраў ад будынкаў рэспубліканскіх органаў
дзяржкіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць
абараназдольнасць і бяспеку дзяржавы.
Збор подпісаў дазволены з 8 да 22 гадзін.
Рашэнне Мінгарвыканкама набудзе моц 23 ліпеня і будзе дзейнічаць па 21 жніўня 2015 года ўключна.
Паводле БелаПАН