Трэцім дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падаў Гайдукевіч

Кіраўніком яго ініцыятыўнай групы будзе яго намеснік Анатоль Кішчанка, каардынатарам групы — яго сын Алег Гайдукевіч.



gaidukevich.jpg

Ініцыятыўная група налічвае каля 2 480 чалавек, гэта значна меней, чым мінулыя гады, калі было больш за 10 тыс. чалавек.
Сяргей Гайдукевіч паабяцаў, што пасля збору подпісаў пакажа ўсе подпісы журналістам, каб не было сумненняў у іх даставернасці.
Ён таксама, не называючы імёнаў, абрынуўся з крытыкай на іншых кандыдатаў у прэзідэнты, якія, на яго думку, актыўныя толькі ў інтэрнэце, а не на справе. «Гэта ганьба», — сказаў лідар ЛДП. Ён таксама дадаў, што не думае здымацца з выбарчай гонкі, як у 2010 г., і сказаў, што ён ніякі не спарынг-партнёр Лукашэнкі, а сапраўдныя спарынг-партнёры, гэта кандыдаты ад апазіцыі.
Паводле «Нашай Нівы»