МУС абнавіла спіс экстрэмістаў, сярод іх і журналіст Андрэй Кузнечык
Міністрэрства ўнутраных спраў зноў пашырыла спіс экстрэмістаў — цяпер там чатыры палітвязні, паведамляюць праваабаронцы.

Савецкі плакат
У спісе экстрэмістаў цяпер у ім 479 прозвішчаў, спіс папоўніўся наступнымі людзьмі:
- Палітвязень Яўген Люльковіч, асуджаны да васьмі гадоў калоніі паводле ч. 3 арт. 130, ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
- Палітвязень Аляксандр Курганскі, асуджаны да 1,5 гадоў калоніі паводле ч.1 арт. 130, арт. 369 Крымінальнага кодэкса. У чэрвені быў унесены таксама ў спіс «тэрарыстаў».
- Аляксей Маеўскі, асуджаны паводле ч. 1 арт. 130, арт. 364, арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Таксама ўнесены ў спіс тэрарыстаў.
- Журналіст-палітвязень Андрэй Кузнечык, асуджаны да шасці гадоў калоніі паводле ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса.
- Палітвязень Дзяніс Граханаў, асуджаны да года і сямі месяцаў калоніі паводле ч. 2 арт. 339 і ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Нагадаем, як пісаў НЧ, Андрэй Кузнечык быў затрыманы 25 лістапада 2021 года. На наступны дзень Андрэя Кузнечыка асудзілі ў судзе Заводскага раёна Мінска па адміністрацыйнай справе на 10 сутак, аднак 5 снежня на волю ён не выйшаў — быў зноў асуджаны тым самым судом яшчэ на 10 сутак. Але і 15 снежня яго не вызвалілі. А 23 снежня 2021 года стала вядома, што на Андрэя Кузнечыка завялі крымінальную справу і перавялі яго ў СІЗА №1 на Валадарскага, але адвакат быў пад падпіскай аб неразгалошванні, таму, па якім артыкуле заведзена справа, доўгі час было невядома.
Толькі ў канцы траўня высветлілася, што Кузнечыка абвінавачваюць у «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання» (арт. 361-1 КК). «Радыё Св*бода», з якім ён супрацоўнічаў, прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем акурат 23 снежня 2021 года.
11 студзеня 2022 года праваабарончая супольнасць прызнала Андрэя Кузнечыка палітвязнем.
Суд над журналістам праходзіў 8 чэрвеня ў закрытым рэжыме. Справу суддзя Ігар Шведаў здолеў разгледзець за адзін дзень — асудзіў журналіста да 6 гадоў пазбаўлення волі