Напярэдадні “вялікага перадзелу”?
Пакуль ідзе прэзідэнцкая кампанія, не вельмі заўважанымі застаюцца іншыя, не менш цікавыя падзеі ў Беларусі. А між тым, здаецца, улада саспела да маштабнай прыватызацыі. Інакш навошта ёй
было ацэньваць “Беларуськалій?
Увесь пакет акцый ААТ “Беларуськалій ацэнены ў 30 мільярдаў долараў ЗША, паведаміў 24 лістапада журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў.
Паводле яго слоў, ацэнку ажыццявіла РУП “Інстытут нерухомасці і ацэнкі.
Пакуль ідзе прэзідэнцкая кампанія, не вельмі заўважанымі застаюцца іншыя, не менш цікавыя падзеі ў Беларусі. А між тым, здаецца, улада саспела да маштабнай прыватызацыі. Інакш навошта ёй
было ацэньваць “Беларуськалій?
Увесь пакет акцый ААТ “Беларуськалій ацэнены ў 30 мільярдаў долараў ЗША, паведаміў 24 лістапада журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў.
Паводле яго слоў, ацэнку ажыццявіла РУП “Інстытут нерухомасці і ацэнкі.
Кузняцоў заявіў, што пытанне з продажам акцый “Беларуськалія “пакуль завісла. “Напэўна, кітайцы думаюць. Мы сказалі ім кошт і нашы ўмовы. Яны думаюць,
ці прымальныя гэтыя ўмовы для іх, — сказаў кіраўнік дзяржкамітэта. Кузняцоў таксама паведаміў, што падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай у кастрычніку “гэтае пытанне
асабліва не абмяркоўвалася.
Нагадаем, у жніўні рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства ВА “Беларуськалій было пераўтворана ў ААТ, 100% акцый якога належаць дзяржаве. “Беларуськалій быў
уключаны ў план прыватызацыі на 2010 год. Як заявіў журналістам 4 жніўня першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, Беларусь не мае намеру спяшаць з продажам гэтага прадпрыемства. “Што
да продажу пэўнага пакета акцый, то гэта магчыма, — дадаў ён.
Паводле слоў Сямашкі, ёсць шмат ахвотных на куплю “Беларуськалія. Але “цяпер не самы ўдалы момант для продажу, лічыць першы віцэ-прэм’ер.
“Беларуськалій, патлумачыў ён, — гэта прадпрыемства, якое працуе паспяхова і за кошт сваёй дзейнасці і ўласнага прыбытку рэалізуе інвестыцыйныя праекты.
Тым не менш, эканамісты па-рознаму ацэньваюць кошт прадпрыемства. Так, прыкладам, 30 мільярдаў долараў за ААТ “Беларуськалій — адэкватная цана, лічыць беларускі эканаміст
Сяргей Чалы. “Гэта дастаткова кансерватыўная ацэнка, — заўважыў ён. “Беларуськалій, на думку эксперта, можа быць ацэнены прыкладна ў столькі ж, у колькі
і вядучы сусветны вытворца мінеральных угнаенняў — канадская Potash Corp, за якую разгарнулася нежартоўная барацьба паміж пакупнікамі. “Кошт Potash Corp быў павышаны з 29 да 39
мільярдаў долараў. Зразумела, што цэннік крыху завышаны з-за таго, што да актываў праяўлена вялікая цікавасць. Але ў прынцыпе і “Беларуськалій можна ацаніць прыкладна ў такую суму,
з улікам таго, што на рынку разгараецца ажыятаж вакол актываў у гэтай галіне, — сказаў эксперт.
У сваю чаргу, аналітык Банка Масквы Юрый Волаў назваў цану “Беларуськалія завышанай. Ён заўважыў, што па магутнасцях “Беларуськалій у паўтара разы большы за
расійскі “Уралкалій, а ўвесь пакет акцый расійскага вытворцы ўгнаенняў нядаўна быў ацэнены ў 10 мільярдаў долараў. Адпаведна, 100% акцый “Беларуськалія павінны
каштаваць 15 мільярдаў долараў, — мяркуе расійскі эксперт. Волаў таксама ўказаў на тое, што канадскі вытворца мінеральных угнаенняў Potash Corp перавышае
“Беларуськалій па аб’ёме вытворчасці хлоркалію і мае моцныя пазіцыі ў фосфарным і азотным бізнесе.
Зразумела, улада шмат патраціцца на выбары, і таму ёй трэба будуць грошы. Хаця б на тое, каб не “заваліць фінансавую сістэму Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Але, што больш насцярожвае, дык гэта абяцанні Нацбанка. У Беларусі няма неабходнасці для правядзення дэвальвацыі. Пра гэта 23 лістапада на прэс-канферэнцыі паведаміў журналістам старшыня праўлення
Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч.
“Сёння сітуацыя зусім іншая і няма неабходнасці ісці на такія крокі. Няма абавязацельстваў перад МВФ, няма неабходнасці звяртацца да МВФ па падтрымку, у нас дастаткова сваіх рэсурсаў.
Золатавалютныя рэзервы ўзрастаюць, — зазначыў старшыня праўлення Нацбанка. Апрача таго, працягнуў Пракаповіч, сёння зусім іншая сітуацыя склалася ў свеце. “Мы можам
праводзіць запазычанні на замежных рынках. А год таму мы апынуліся ў вельмі цяжкай сітуацыі, таму што мы да таго часу карысталіся крэдытнымі рэсурсамі Расіі, і гэта было не выпадкова, —
патлумачыў кіраўнік Нацбанка. — Калі Расія пераводзіла нас на высокія цэны на энергарэсурсы, яны абяцалі, што па неабходнасці будуць выдзяляцца крэдытныя рэсурсы. Але летась сітуацыя
змянілася: нам было адмоўлена ў крэдытных рэсурсах. У той момант у нас не было магчымасці выхаду на знешні рынак, таму што ў нас не было практыкі размяшчэння еўрабондаў і нам патрэбны быў
час.
Наш народ ужо прызвычаіўся да таго, каб успрымаць заявы чыноўнікаў “з дакладнасцю да наадварот. Калі нам дэвальвацыя не пагражае, чаму Пракаповіч увогуле ўзняў гэтую тэму? Чаму яму
раптам спатрэбілася супакойваць беларускае грамадства? Ох, нездарма гэта, нездарма…
Ну а перадвыбарчая кампанія ідзе сваім ходам. Кандыдаты ў прэзідэнты пачалі агітацыю, выступы па тэлебачанні і радыё, ставяць пікеты ў цэнтрах гарадоў. Аднак пра бяспеку сваіх агітатараў паклапаціўся
пакуль што толькі Уладзімір Някляеў.
23 лістапада ў Мінску прайшоў устаноўчы сход Рэспубліканскага даследча-адукацыйнага грамадскага аб’яднання “Гавары праўду!. Старшынёй праўлення новай грамадскай
арганізацыі абраны лідэр грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду! Уладзімір Някляеў, яго намеснікам — Андрэй Дзмітрыеў. Як паведамляе афіцыйны інтэрнэт-сайт грамадзянскай
кампаніі “Гавары праўду!, ва ўстаноўчым сходзе ўзялі ўдзел 77 дэлегатаў з усіх абласцей Беларусі і Мінска.
Як зазначыў Някляеў, на працягу тыдня дакументы на рэгістрацыю арганізацыі будуць перададзеныя ў Міністэрства юстыцыі. “Ужо з моманту падачы дакументаў нашым актывістам не змогуць выставіць
прэтэнзіі наконт таго, што яны дзейнічаюць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Калі кагосьці затрымаюць супрацоўнікі міліцыі, што вельмі верагодна ў перыяд выбарчай кампаніі, ён можа заявіць:
“Выбачайце, дакументы на рэгістрацыю арганізацыі знаходзяцца ў Міністэрстве юстыцыі. Арганізацыя лічыцца дзейнай не з моманту рэгістрацыі, а з моманту падачы дакументаў у Мінюст,
— зазначыў Някляеў.