Навумчык: Перад тым, як прыняць рашэнне пра эміграцыю, сыходзьце з самых дрэнных прагнозаў
«Эміграцыя — адно з найцяжэйшых рашэнняў, якое чалавек можа прымаць у сваім жыцці», — мяркуе Сяргей Навумчык.
![10623482_551941321598856_8160839948237985935_o.jpg 10623482_551941321598856_8160839948237985935_o.jpg](/img/v1/images/10623482_551941321598856_8160839948237985935_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта палітык, пісьменнік, эмігрант напісаў у сваім Facebook.
— Выязджаючы з Мінску ў сакавіку 1996-га, думаў, што еду на два месяцы максімум — аказалася, на 20 гадоў (цяпер ужо 25). Перад тым, як прыняць рашэнне, сыходзьце з самых дрэнных прагнозаў. З таго, што гэта можа быць на вельмі, вельмі доўга. Не 25 гадоў, як у мяне, але і не 5.
Магу сказаць, што першы год — самы лёгкі, у псіхалагічным плане (хаця ён падасца вам цяжкім), дзейнічае яшчэ энергетыка Радзімы, назавем яе гэтак. А далей будзе яшчэ цяжэй. Гадоў праз 10 ўжо не тое што лёгка, але прасцей.
Сыходзьце з таго, што эміграцыя можа быць спосабам выратавання жыцця, але зусім не здабыццё лягчэйшага жыцця.
Зразумела, гэта тычыцца тых, хто не можа прыехаць на Радзіму; эканамічная ці эміграцыя з прычыны шлюбу — іншая справа. Але я пішу пра тое, што зведаў на ўласным вопыце, — написащ палітык.
Нагадаем, пасля пачатку «справы “Нашай Нівы”» і масавых ператрусаў у рэдакцыях незалежных СМІ з краіны з’ехалі шэраг вядомых журналістаў — у прыватнасці Таццяна Каравенкова з БелаПАН, Віталь Цыганкоў з Радыё Свабода, Зміцер Лукашук з Еўрарадыё.