Журналіст Зміцер Лукашук таксама пакінуў Беларусь
Пра вымушаны ад'езд Зміцер паведаміў у сваім фэйсбуку.
– Я да апошняга цягнуў і не казаў дачцэ Міраславе, што еду ў Варшаву...
Чацьверг мы правялі разам з маімі дзяўчатамі. Гулялі па горадзе і парку, каталіся на каруселях, елі цукровую вату і хінкалі, размаўлялі, жартавалі і смяяліся. Мы былі як аркестр на Цітаніку ў апошнія хвіліны яго плавання.
Але Міраслава як сэрцам адчувала. Яны цэлы дзень не адыходзілася ад мяне, трымала за руку, клала галаву на плачо ў вагоне метро. Толькі час ад'езду няўмольна набліжаўся і сказаць давялося.
– Я ведала... – сказала Міраслава ціхім голасам і моцна-моцна заплюшчыла вочы. Але яны не здолелі стрымаць слязінкі.
Потым мы ізноў абдымаліся ўсе ўтрох і абяцалі адзін адному хутка пабачыцца. Бо я ж толькі ў камандзіўку. Хай сабе і даўжэшую, чым звычайна.
Мы ўбачымся. Мы вернемся. Гэта краіна – наша.
Але слёзы дзіцяці я ім ніколі не прабачу.
НЧ