Перспектыву ўлічаць
Прапановы РГА «Перспектыва», што тычацца дробнарознічнага гандлю, будуць улічаныя пры распрацоўцы праграм развіцця Мінска ў сферы гандлю, грамадскага харчавання, бытавых паслуг і турызму на 2011–2015 гады. Пра гэта гаворыцца ў адказе Мінгарвыканкама на зварот «Перспектывы».Арганізацыя прапаноўвала выдзеліць прадпрымальнікам пад гандлёвыя аб’екты пакрокавай даступнасці прыкладна 4 500 зямельных участкаў у Мінску.
Прапановы РГА «Перспектыва», што тычацца дробнарознічнага гандлю, будуць улічаныя пры распрацоўцы праграм развіцця Мінска ў сферы гандлю, грамадскага харчавання, бытавых
паслуг і турызму на 2011–2015 гады. Пра гэта гаворыцца ў адказе Мінгарвыканкама на зварот «Перспектывы».Арганізацыя прапаноўвала выдзеліць прадпрымальнікам пад гандлёвыя
аб’екты пакрокавай даступнасці прыкладна 4 500 зямельных участкаў у Мінску. «Аднак у адказе дакладна гаворыцца, што прыярытэтам на бліжэйшы час у гандлёвай сферы Мінска будзе
будаўніцтва гіпер- і супермаркетаў. Прадпрымальнікам прапаноўваюць адкрываць міні-кафэ і гандляваць квасам», — зазначыў старшыня арганізацыі Анатоль Шумчанка.
Мінгарвыканкам паведаміў прадпрымальнікам, што «прадугледжваецца штогадовае адкрыццё новых аб’ектаў гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, аптымальнае размяшчэнне,
а таксама пашырэнне за кошт перапрафілявання, рэканструкцыі і абнаўлення матэрыяльнай базы дзейных прадпрыемстваў». У 2010 годзе ў Мінску прадугледжана ўвесці ў эксплуатацыю 189
аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання і не менш як 300 аб’ектаў бытавога абслугоўвання.
Паводле інфармацыі гарвыканкама, «у мэтах актывізацыі маёмаснай падтрымкі суб’ектаў малога прадпрымальніцтва Мінгарвыканкамам і Адміністрацыяй прэзідэнта ўнесена прапанова па
правядзенні інвентарызацыі офісных памяшканняў, вытворчых аб’ектаў і аб’ектаў гандлю, якія не выкарыстоўваюцца. Гэтыя аб’екты прапаноўваецца выставіць на продаж праз
тэндэр. Пры гэтым плануецца прадугледзець магчымасць іх продажу ў растэрміноўку з тэрмінам пагашэння на працягу трох гадоў».
«Мы ўсё ж такі спадзяемся, што патэнцыял мінскіх прадпрымальнікаў, які быў бяздарна растрачаны пасля зносу кіёскаў, усё ж будзе прыменены ў нашай сталіцы і не толькі ў гандлі квасам, а ва
ўдзеле малога бізнесу ў сур’ёзных праектах», — гаворыць Шумчанка.
Тое, што зараз адбываецца ў Мінску, зазначыў Шумчанка, адбывалася і ў еўрапейскіх сталіцах, калі буйныя магазіны выцеснілі малы бізнес. «Сёння адбываецца звароты працэс, калі дзяржава бярэ
ўдзел у працэсе развіцця дробнай розніцы і гарантуе ўдзел прадпрымальнікаў у развіцці гарадоў. Да гэтага наша сталіца прыйдзе, і кіёскі вернуцца»,— мяркуе старшыня
арганізацыі.
БелаПАН