Праваабаронцы прызналі Наталлю Хершэ палітвязнем

Грамадзянку Швецыі Наталлю Хершэ, асуджаную на два гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за супраціў супрацоўніку міліцыі, праваабаронцы прызналі палітвязнем. Супольная заява апублікавана на сайце Вясны.

0737d3ee_6c59_47f4_ab93_b8027354aa03_w650_r0_s_1.jpg


Крымінальны пераслед Наталлі Хершэ, якая адначасова з’яўляецца грамадзянкай Рэспублікі Беларусь і Швейцарыі, носіць палітычна матываваны характар з боку беларускіх уладаў і ўкладаецца ў агульныя матывы іх дзеянняў у выбарчы і поствыбарчы перыяд – умацаванне альбо ўтрыманне ўлады суб’ектамі ўладных паўнамоцтваў, адзначаюць праваабаронцы.
Пры разглядзе крымінальнай справы судом не была дадзеная ацэнка законнасці патрабаванняў і дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі па спыненні сходу грамадзян, які адбываўся ў Мінску 19 верасня 2020 г. і ў якім прымала ўдзел Наталля Хершэ.
Праваабаронцы мяркуюць, што асуджаная наогул не здзейсніла крымінальнага правапарушэння, паколькі дзейнасць супрацоўнікаў МУС па затрыманні ўдзельнікаў мірнага сходу выходзіла за межы “выканання імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку”. Стыхійны сход 19 верасня 2020 г. у раёне вул. Сурганава і Я. Коласа ў г. Мінску насіў выключна мірны характар, па міжнародных стандартах (п. 131 Кіруючых прынцыпаў АБСЕ па свабодзе мірных сходаў) ён павінен абараняцца уладамі.
У сувязі з гэтым суду неабходна было кваліфікаваць дзеянні абвінавачанай як здзейсненыя не ў сувязі з выкананнем пацярпелым функцый па ахове грамадскага парадку і ў цэлым ажыцяўлення службовай дзейнасці, а ў выпадку прычынення яму пашкоджанняў – зыходзячы з наяўнасці ўмысла на прычыненне шкоды і цяжкасці наступстваў.
Пры ацэнцы характару дзяенняў абвінавачанай у часцы прычынення пашкоджанняў пацярпеламу супрацоўніку МУС мы лічым, што яны былі учыненыя па неасцярожнасці і не з’яюўляюцца злачыннымі.
Дзеянні, якія маюць прыкметы непадпарадкавання ці супраціву былі справакаваныя першпачаткова непрапарцыйным выкарыстаннем супрацоўнікамі МУС фізычнай сілы, пагрозай прымянення спецсродкаў ці зброі, пры тым, што ў дзеяннях абвінавачанай адсутнічаў умысел на нанясенне несімвалічнай матэрыяльнай шкоды ці шкоды здароўю.
Такім чынам, палітвязнямі ў Беларусі прызнаны ўжо 160 чалавек.