Праваабаронцы звярнуліся ў ААН у сувязі з сітуацыяй пры акрэдытацыі СМІ на суд Бабарыка
Праваабарончы цэнтр «Вясна» звярнуўся з тэрміновай заявай у Савет па правах чалавека ААН, у якім просіць даць ацэнку парушэння прынцыпу галоснасці судовага разбору і дыскрымінацыйным падыходзе пры акрэдытацыі незалежных СМІ, якіх не пусцілі на слуханні па крымінальнай справе Віктара Бабарыка.
Судовае пасяджэнне па крымінальнай справе абвеўчана адкрытым, але прадстаўнікоў незалежных сродкаў масавай інфармацыі (TUT.BY, Onliner, «Беларусы і рынак», БелаПАН, Naviny.by, «Наша ніва» и «Новы час») не пусцяць у залу судовага паседжання, ім было адмоўлена ў акрэдытацыі без тлумачэння прычын, перадае АФН.
Пазней на сайце Вярхоўнага суда з’явілася аб’ява, што «пытанне допуску жадаючых дазваляецца судом з улікам умяшчальнасці залы». У апублікаваным тэксце паведамляецца, што «згодна з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя неабходная дыстанцыя паміж наведвальнікамі павінна быць не менш за 1-1.5 метра адзін ад аднаго».
«Вясна» звярнуліся да спецыяльных дакладчыкаў ААН па свабодзе выказвання меркаванняў і па правах чалавека ў Беларусі, адзначаючы, што дзеянні ўладаў як парушаюць прынцып галоснасці судовага разбору, так і дэманстратыўным чынам дыскрымінуюць незалежныя медыя-рэсурсы, якім адмоўлена ў акрэдытацыі.
«Улады парушаюць прынцып публічнага судовага разбору, замацаваны ў пункце 1 артыкула 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах», — заявіў юрыст «Вясны» Аляксей Лойка.
Ён паказаў на «гнуткасць» уладаў у выкарыстанні пандэміі: падчас правядзення Усебеларускага народнага сходу адзінкі з прысутных у залі знаходзіліся ў масках. Калі ж справа тычыцца разгляду «справы Белгазпрамбанка», Вярхоўны суд заклапаціўся захаваннем фізічнага дыстанцыявання пры размяшчэнні людзей у залі судовага пасяджэння.
«Усё гэта вельмі нагадвае падзеі пачатку жніўня мінулага года, калі ўлады выкарыстоўвалі меры па барацьбе з COVID-19 для таго, каб ніхто не змог убачыць працэдуру галасавання і падліку вынікаў, што прывяло да таго, што пераважная частка грамадства паставіла пад сумнеў афіцыйныя вынікі выбараў», — адзначыў Лойка.