Недзяржаўныя медыі, уключна з «Новым Часам», не будуць дапушчаны на суд над Віктарам Бабарыкам
«Галоснасць будзе запяспечана», — пры гэтым сказалі ў Вярхоўным судзе.
![xxl_5.jpg xxl_5.jpg](/img/v1/images/xxl_5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Журналістам БелаПАН, TUT.BY, Naviny, Onliner, «Беларусы і рынак» адмовілі ў прысутнасці на судзе над Віктарам Бабарыка па «Справе Белгазпрамбанка». Патэлефанавалі ў «Новы Час» — таксама з адмовай.
Прычына — нібыта дэфіцыт свабодных месцаў у залі. На пррацэсе будуць працаваць дзяржаўный і расійскія СМІ. «Акрэдытаваныя 20 чалавек, галоснасць будзе забяспечана», — адказала прэс-сакратарка Вярхоўнага суда Юлія Ляскова журналістам выдання «Беларусы і рынак».
Нагадаем, судовы працэс стартуе заўтра, 17 лютага, у судзе Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак у 11.00.