Пенсіянер, які запеніў дзверы кватэры міліцыянеркі і паштовую скрыню, атрымаў 1,5 года калоніі
55-гадовага вайсковага пенсіянера, грамадзяніна Расіі, асудзілі па двух артыкулах: хуліганства і абраза прадстаўніка ўлады.

Вайсковаму пенсіянеру, які запеніў дзверы кватэры міліцыянеркі і паштовую скрыню, прысудзілі 1,5 года калоніі агульнага рэжыму і 7 тысяч рублёў кампенсацыі шкоды. 55-гадовага Мужчыну, грамадзяніна Расіі, асудзілі па двух артыкулах: хуліганства і абраза прадстаўніка ўлады, нагадвае «Наша Ніва».
Па версіі следства, ён запеніў дзверы і паштовую скрыню,
напісаўшы на ёй «Мент убийца», чым «панізіў аўтарытэт пацярпелай
і падарваў прэстыж кіраўніцкай дзейнасці ў дзяржаве».