Рэжым контртэрарыстычнай аперацыі або прыхаваная мабілізацыя?

Міністр замежных спраў РБ Уладзімір Макей досыць арыгінальна павіншаваў беларускіх маці з іх святам — заявіў пра ўвядзенне на тэрыторыі Беларусі рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі.

marsz_adzinstva_6__1__logo_2.jpg

Што абяцае простым беларусам такі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі? Каманда юрыстаў Law Verum звярнулася да Закона РБ «Аб барацьбе з тэрарызмам» і караценька тлумачыць чытачам, чаго варта чакаць беларусам ад такой вось «барацьбы».

Да суб'ектаў барацьбы з тэрарызмам прылічваюцца органы дзяржаўнай бяспекі, органы ўнутраных спраў, Служба бяспекі прэзідэнта, Узброеныя Сілы, органы пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Важна:

Салдаты, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу, таксама падпадаюць пад паняцце суб'ектаў барацьбы з тэрарызмам, бо прызыўнік, які паступіў на службу ў войскі (напрыклад, у сухапутныя, тэрытарыяльныя, памежныя, унутраныя) або ў Сілы спецыяльных аперацый, патрульна-паставую службу, прызнаецца часткай або Узброеных Сіл, або органаў памежнай службы, або часткай органаў Унутраных спраў РБ згодна з Законам.

«Дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі і грамадзяне павінны аказваць садзейнічанне суб'ектам барацьбы з тэрарызмам, выконваць іх патрабаванні і выконваць прававы рэжым у зоне правядзення контртэрарыстычнай аперацыі».

Як зразумелі юрысты, рэжым контртэрарыстычнай аперацыі ўведзены па ўсёй краіне.

Органам, адказным за арганізацыю дадзенай аперацыі, з'яўляецца КДБ, калі іншае не ўстаноўлена, вядома ж, прэзідэнтам.


З цікавага — адзначаюць юрысты — органы, якія праводзяць контртэрарыстычную аперацыю, упаўнаважаныя:

* абмяжоўваць і прыпыняць рух транспартных сродкаў і пешаходаў на вуліцах і дарогах;

* затрымліваць на тэрмін да 3 гадзін грамадзян у выпадку несанкцыянаванага пранікнення або спробы пранікнення іх у зону правядзення аперацыі для ўстанаўлення мэтаў гэтых дзеянняў, а таксама затрымліваць грамадзян пры адсутнасці ў іх дакументаў, якія пацвярджаюць іх асобу, для высвятлення асобы;

* рабіць пры ўваходзе/выхадзе (праездзе/выездзе) з названай зоны асабісты дагляд грамадзян, дагляд рэчаў, якія знаходзяцца пры іх, транспартных сродкаў і рэчаў, якія правозяцца на іх, у тым ліку і з прымяненнем тэхнічных сродкаў.

Падчас контртэрарыстычнай аперацыі надзвычай абмяжоўваецца і дзейнасць незалежных СМІ. Так, згодна з законам, у зоне правядзення аперацыі дзейнасць работнікаў СМІ рэгулюецца кіраўніком аператыўнага штаба па кіраванні контртэрарыстычнай аперацыяй. Пры правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі таксама не дапускаецца распаўсюджванне інфармацыі, якая служыць прапагандзе (незалежныя СМІ не здзівіць, што такой можна прызнаць амаль любую інфармацыю).

Юрысты Law Verum адзначаюць, што, адказваючы на пытанне аб магчымасці правядзення схаванай мабілізацыі пад выглядам рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі, яны зайшлі ў лагічны тупік.

Для развагаў чытачоў пакідаюцца апошнія інсайды. Напрыклад, пра тое, што беларускі кіраўнік прыняў рашэнне пра мабілізацыю. Як піша “Наша Н*ва”, пра схаваную мабілізацыю ім паведамілі некалькі не звязаных паміж сабой крыніц. Лукашэнка, нібыта, вырашыў не заяўляць пра мабілізацыю публічна. Гэта было зроблена з улікам наступстваў такога рашэння ў Расіі.

Колькасць людзей, якіх плануюць мабілізаваць, пакуль не вядомая.

Юрысты раяць звярнуць увагу і на інтэрв'ю АНТ былога кіраўніка Генштаба Беларусі, а цяпер старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Алега Белаконева, дзе той заявіў пра гатоўнасць Беларусі да поўнай мабілізацыі, у выпадку неабходнасці. І такая мабілізацыя будзе праведзеная ў найкарацейшыя тэрміны, заявіў ён.

«У нас не абвешчаная мабілізацыя. Але калі трэба, яна будзе праведзеная ў самыя кароткія тэрміны. І колькасць Узброеных Сіл павялічыцца шматкроць. Шматразова. Сёння Узброеныя Сілы знаходзяцца ў тым стане, калі сіламі неадкладнага рэагавання, хуткага разгортвання па тэрмінах гатоўнасці і колькасці здольныя выканаць задачы па недапушчэнні агрэсара на тэрыторыю нашай краіны», — заявіў Белаконеў.