Саша Скрыпка: "Калі я і памру, то перад гэтым папсую нервы шматлікім сепаратыстам"
"Страшна было, толькі калі мяне з-пад тэхнікі даставалі, і я ўбачыў тое, што засталося пасля абстрэлу: цалкам выпаленая зямля, целы, часткі целаў, якія валяюцца паўсюль. Ні адзін галівудскі рэжысёр такога не здыме. Але я ведаў, што так можа быць, таму што я — ваенны".
![sasha_skrypka.jpg sasha_skrypka.jpg](/img/v1/news/full/sasha_skrypka.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Я родам з Белай Царквы. Я — кадравы афіцэр і камандзір танкавай роты, у складзе 72-й Брыгады. Да ваенных дзеянняў я амаль год быў на пасадзе камандзіра роты, але ў падпарадкаванні не было
ні аднаго чалавека, толькі тэхніка. Таму што рота была кадрыраваная. Калі пачынаецца вайна, у першую чаргу запаўняюць такія падраздзяленні. Вось да мяне і сабралі рэзервістаў.
Я не служыў, а хадзіў на працу. Прыходжу, у частцы пераапранаюся — і я вайсковец. Скончыўся мой час — выйшаў з часткі, і я ўжо не вайсковец. Таму ўсе глабальныя задачы ўспрымаў
спакойна. Заўсёды з усмешкай на твары і менш нервваваўся. З-за гэтага молада выглядаю, хоць мне ўжо 26 гадоў.
Калі ўсё пачыналася, глядзеў тэлевізар, было так шкада, што Крым адабралі. Эмацыйна ўсё ўспрымаў. А калі сам трапіў у зону АТА, у мяне было пачуццё адказнасці і ўпэўненасць у сабе і сваіх людзях.
А страху не адчуваў асабліва, таму што я танкіст і заўсёды за бранёй.
Тое, чаму мяне вучылі, і тое, што адбываецца цяпер у зоне АТА, — гэта розныя рэчы. Мяне вучылі камандаваць маштабнымі баямі, як у старых савецкіх фільмах. А да таго, што такое вайна ў
горадзе ці як сябе паводзіць у такіх умовах, — гэта трэба было самому прыстасавацца, і яшчэ арганізаваць сваіх падначаленых. Таму, з аднаго боку, вучыўся сам, а з другога — трапіўся
добры калектыў. Самаму малодшаму падначаленаму было 23 гады, а самаму старэйшаму — 50. Ёсць таварышы, якія злуюцца на сваіх камандзіраў, але ў свой бок я яшчэ ні разу нічога дрэннага не
чуў.
12 чэрвеня, калі мы павінны былі суправаджаць 79-ю брыгаду, нам паставілі задачу суправадзіць калону, якая ішла ў Саўр-Магілу. Мы прыехалі туды, нам сказалі, што трэба дапамагчы забраць параненых.
Калі там пачаўся бой, я зразумеў, што ў нас няма нармальнага кіравання. У мяне была ўнутраная радыёсувязь са сваімі падначаленымі, а з начальствам 79-й брыгады была радыёстанцыя прасцей. Акрамя
гэтага мне наўрост па тэлефоне аддаваў загады адзін генерал. І ўсё гэта адбывалася з усіх бакоў адначасова, а што канкрэтна рабіць — не зразумела.
Калі б у нас стаяла канкрэтная задача захапіць гэтую вышыню, то нават сваімі сіламі, а гэта ўсяго 2 танкі і адзін БМП, мы б справіліся і ўзялі Саўр-Магілу. І такіх жорсткіх баёў, якія былі там
пазней, магло б і не быць.
Але канкрэтнага загаду не было, і ўсё з-за вось гэтых вось тэлефонаў: той кажа зрабіць адно, другі — іншае, а трэці кажа не рабіць ні таго, ні іншага. Там тады была проста засада. І тыя
групы, якія там былі, колькасцю чалавек 400 — можна было сапраўды захапіць. Але, відаць, задача была іншая ў 79-й брыгады, проста праехаць гэты ўчастак, а наша задача — проста
прыкрыць людзей, якія забіралі параненых адтуль. Я тады не ведаў, наколькі яна важная, гэтая Саўр-Магіла, я думаў, што гэта проста помнік-музей.
Потым я атрымаў задачу паставіць два блокпаста. На адным з іх сталі самі. Думалі, што ноч пастаім, калоне забяспечым прыкрыццё, і паедзем. Нам у дапамогу Нацгвардыя прыехала. Але аказалася, што мы
там надоўга: у вёсцы Марынаўка мы прастаялі месяц. І за ўвесь гэты перыяд баёў не было. Былі часам абстрэлы і ўсё. Так як мы стаялі ў вёсцы і большасць з насельніцтва былі настроеныя супраць нас, а,
можа быць, нехта і ваяваў на баку сепаратыстаў, з-за гэтага па самому сялу агонь не вёўся, а толькі па пазіцыях, якія знаходзіліся за яго межамі .
Нам даводзілася шмат мець зносін з мясцовым насельніцтвам. Аказалася, што ўсё, што мы казалі, нават часам міжвольна, усё здавалася ворагу. Калі мы першы раз прыехалі туды, на нас пачалі крычаць:
"Вы — правасекі, навошта вы сюды прыехалі. Без вас было добра, а з вамі вайна прыйшла". А потым тыя ж самыя людзі праз 2 тыдні пілі з намі гарбату. А калі мы атрымалі загад
зняцца з блокпастоў і танкі з'ехалі, праз 2 дні гэтыя блокпосты разбамбілі. Дваіх адтуль ўзялі ў палон. І трымалі дома ў адной жанчыны, з якой мы нармальна размаўлялі і куплялі смятану
часам.
Быў выпадак, калі жанчына з дзіцём з'язджала, уся ў паніцы, у нас на блокпосце спынілася і кажа: "У мяне там гаспадарка, трусы .. Я вам усё аддаю, усё забірайце, перарэжце, толькі дайце нам выехаць адсюль!". Мы на яе паглядзелі і кажам: "Жанчына, вы што? Мы што нейкія марадзёры? Давайце мы ў вас гэта купім, раз няма на каго пакінуць".
Часам людзі прыходзілі запалохаць: казалі, што праціўнікаў там вельмі шмат, як мы небаракі ўтрымаеся.
Канкрэтна да мяне падышлі аднойчы і сказалі: "Ты такі малады, памрэш і будзеш у мяне перад вачыма стаяць". Я на ўсе гэтыя правакацыі адказваў з упэўненасцю: "Калі я і
памру, то перад гэтым папсую нервы шмат каму з сепаратыстаў."
Але, нягледзячы на гэта, мне было вельмі шкада простых людзей, мы дапамагалі ім, чым маглі. Аднойчы нават танкам тушылі пажар на поле, ратавалі ўраджай. Утоптвалі гусеніцамі агонь.
Тыя блокпосты, якія мы ахоўвалі — гэта быў прамежак дарогі, па якім ішло цалкам усё забеспячэнне Данецкай і Луганскай вобласці. Маршрут быў адзін.
Але, калі прыйшоў загад суправаджаць калону 79-й брыгады, мы зняліся і з'ехалі. Куды ісці мы не ведалі. Прыехалі першымі ў калоне ў Зеленаполле, спыніліся гадзіны на две. Нам сказалі, што
механікі могуць трохі паспаць, перакусіць і папоўніць рыштунак, таму што ехалі гадзін 15. У той момант, калі прыехала апошняя машына з нашай калонай, а ў нас было дзесьці машын 35, пачаўся абстрэл з
"Граду". Адразу рэакцыя — шукаць сховішча. Каля мяне стаяла штабная машына БМП. Я пад яе хацеў хутка заскочыць. Але хутка не атрымалася — аскепак мяне дагнаў. Адчуў,
што нагу, нібы кіпенем абліла. А абстрэл працягваўся, акрамя гэтага наш боекамплект пачаў выбухаць. Я спачатку проста ляжаў пад машынай, а пры сабе не было ні зброі, ні абязбольвальючага, ні жгута. Я
падумаў, што трэба пакрычаць трохі, каб хтосьці пачуў. Але пакуль абстрэл вёўся ніхто да мяне так і не падышоў. А потым 2 шпрыца такі ўпаролі. Пасля некалькіх перавалачных пунктаў трапіў у
Днепрапятроўск, а потым ужо ў Кіеў.
Страшна было, толькі калі мяне з-пад тэхнікі даставалі, і я ўбачыў тое, што засталося пасля абстрэлу: цалкам выпаленая зямля, целы, часткі целаў, якія валяюцца паўсюль. Ні адзін галівудскі рэжысёр
такога не здыме. Але я ведаў, што так можа быць, таму што я — ваенны.
Я ўпэўнены ў сваіх дзецюках. Упэўнены ў тым, што змог перадаць ім нейкія веды. Таму што там сустракаюцца і такія хлопцы, якіх прызначылі на пэўную пасаду, а яны не ведаюць што рабіць. Кагосьці
прызначылі снайперам, напрыклад, а ён цэліцца не ўмее. Кагосьці наводчыкам баявой машыны пяхоты, а ён не ведае, як страляць. Нехта камандзір БМП, а не ведае, як сувязь наладзіць ў радыёстанцыі. Нехта
проста не паспявае навучыцца, у кагосьці шмат гадоў прайшло пасля арміі. А яшчэ бывае, што камандныя пасады займаюць людзі, якія ўсё жыццё, напрыклад, прапрацавалі ў штабе.
Колькасць зробленых аперацый я нават не памятаю: ці то 6, ці то 7. У Днепрапятроўску мяне адкачвалі, крыві страціў вельмі шмат, ціску не было. Дзіўна, што ступня засталася цэлая, таму што па
дыягназу пашкоджанні ногі былі вельмі сур'ёзныя. Малабярцовая костка адмерла, яе выдалілі, нерва няма. Імплантатаў, мне сказалі, не ставяць. Застаецца толькі адно — вучыцца хадзіць
нанова, нягледзячы на боль.
Я вельмі люблю футбол, увесь час гуляў, а цяпер хадзіць не магу, таму я вельмі хачу нармальна хадзіць. А яшчэ хачу вярнуцца ў тое сяло, дзе мы стаялі на блокпосце. Я там сустрэў дзяўчыну. Яе дом
быў непадалёк ад блокпаста. Яна часта выходзіла ў двор сядзела на арэлях — і мы за ёй назіралі. Раней з ёй размаўлялі штодня па тэлефоне, але за апошні месяц яна не выходзіла на сувязь.
Мабыць, вярнулася назад у вёску. А там, напэўна, ні святла, ні сувязі няма. Калі папраўлюся, абавязкова паеду да яе. Я абяцаў ёй вярнуцца і сваё слова стрымаю.
Тэкст і фота: Віка Ясінская, Цензор.НЕТ
Пераклад НЧ